Газ супраць пратэстоўцаў


У аўторак падчас разгону антыўрадавых пратэстаў у Гон-Конгу паліцыя зноў выкарыстоўвалі спецсродкі: слёзатачывы газ і гумовыя кулі.

Пратэсты ў Гон-Конгу распачаліся яшчэ ў чэрвені. На акцыі супраць паправак у закон аб экстрадыцыі ў Кітай выйшлі сотні тысячаў чалавек, для разгону дэманстрантаў сілавікі выкарыстоўвалі гумовыя кулі, дубінкі і пярцовы газ. 15 чэрвеня ўлады Гон-Конгу адклалі на нявызначаны тэрмін прыняцце паправак у закон аб экстрадыцыі, аднак у жніўні пратэсты аднавіліся, бо дэманстранты патрабуюць цалкам адмовіцца ад прыняцця гэтага закону.

Фота – Reuters

Каментары