Добры старт Сабаленкі


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў матчы супраць іспанкі Гарбінне Мугуруса. Фота – Thomas Peter / Reuters / Forum

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка, якая займае 16-ы радок у рэйтынгу WTA, паспяхова стартавала на турніры ў Пекіне з прызавым фондам больш за $ 8 млн. У матчы другога круга наша суайчынніца ў двух сэтах перайграла іспанку Гарбінне Мугуруса (15-я ў WTA) – 7: 5, 6: 4.

У наступным коле Сабаленка сустрэнецца з Каралін Гарсія (8-я ў рэйтынгу WTA).

ДД

Каментары