Данія вітае чэмпіёнаў


28 студзеня 2019 года. У цэнтры Капенгагену дацкія гандбалісты святкуюць учорашнюю перамогу ў матчы з Нарвегіяй на чэмпіянаце свету па гандболе. Фота – Ritzau Scanpix / Bax Lindhardt/Reuters/Forum

У нядзелю дацкая зборная на хатнім чэмпіянаце свету па гандболе сярод мужчынаў перамагла ў фінале каманду Нарвегіі. Для Даніі гэта першы тытул у гісторыі.

Фінальная сустрэча турніру, які праходзіў у Нямеччыне і Даніі, адбылася ў дацкім Хернінгу і завяршылася з лікам 31: 22.

Перамога дазволіла дацкім гандбалістам кваліфікавацца на Алімпіяду 2020 года ў Токіа.

ДД

Каментары