Дамы плывуць па рацэ


Так з паветра выглядаюць затопленыя ў выніку паводкі вёскі ў Іркуцкай вобласці Расеі. Фота – Forum / ТАСС

У выніку паводкі, якая працягваецца ў Іркуцкай вобласці ўжо тыдзень, затопленымі аказаліся больш за 4 тысячы жылых дамоў у больш, чымся 50 населеных пунктах.

Сітуацыя стала надзвычайнай яшчэ ў ноч на 26-га чэрвеня, калі ўзровень шэрагу мясцовых рэкаў вырас на тры метры вышэй за крытычную адзнаку. Федэральныя ўлады адрэагавалі толькі ў пятніцу, калі стала вядома пра смерць двух чалавек.

Апроч ратавання людзей у месцы бедства праходзіць аперацыя па ўратаванні жывёлы: гэтак, за апошнія тры дні валанцёрам удалося ўратаваць больш за сотню сабак, катоў, кароваў і свіней.

ДД belsat.eu

Каментары