«Чарнобыль» у Менску


Удзельнікі здымачнай групы падчас працы на плане мастацкага фільма Мітрыя Сямёнава-Алейнікава «Адлюстраванне» на закінутым станкабудаўнічым заводзе імя Кірава ў Менску. 25 кастрычніка 2019 года. Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum

На пачатку кастрычніка ў сталіцы распачаліся здымкі новага фільму беларускага рэжысёра. Дзеянне стужкі адбываецца ў зоне адчужэння пасля Чарнобыльскай катастрофы 1986 года.

У цэнтры сюжэту – змяненне свядомасці грамадства і дачыненняў паміж людзьмі ў гэты цяжкі перыяд. У фільме здымаюцца беларускія і расейскія акторы. Здымкі праходзяць на станкабудаўнічым заводзе імя Кірава.

Прэм’ера – у красавіку 2020 года.

ДД belsat.eu

Каментары