Брытанскі прэм’ер уцёк з брыфінгу


Прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан адмовіўся выступіць на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з прэмʼерам Люксембурга Ксаўе Бетэлем прз натоўпу дэманстрантаў, якія асвісталі палітыка.

16 верасня Борыс Джонсан правёў перамовы з кіраўніком Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам і Ксаўе Бетэлем. Пасля сустрэчы прэм’еры павінны былі выступіць з заявамі.

Пасля перамоваў Бетэль падышоў да мікрафона і, паказваючы рукамі на пустое месца, сказаў, што кіраўніку брытанскага ўрада трэба дзейнічаць, а не займацца дэмагогіяй. «Да Brexit выбарцам казалі, што ім вернуць грошы з сацыяльнага страхавання, што Brexit будзе выкананы праз 24 гадзіны і ўсё будзе добра, але ніхто не мог сказаць: «Прабачце, гэта хлусня», – заявіў Бетэль.

Фота: YVES HERMAN/Reuters

Каментары