Блогер уласнаручна размаляваў дзверы ў сваю кватэру


Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін уласнаручна размаляваў дзверы ў сваю кватэру.

«Сябры, я вырашыў выказаць падзяку работнікам міліцыі за іх цяжкую, месцамі непасільную праца і святочна ўпрыгожыў свае ўласныя дзверы, якія 30 жніўня без усялякіх папярэджанняў і без прадстаўлення вынеслі амапаўцы. Так. На памяць. Усё законна, вы не хвалюйцеся.
Паводле пастановы міжраённага Следчага камітэту таварыша Андраніка Хачатрана, санкцыянаваную пракурорам ці то Вераб’ём, ці то Калядой, а можа і самім Валадзько – справа ж вельмі сурʼёзная – паклёп і абраза выбітнага ўчастковага Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка, імя якога стала рэзанансным і пазнавальным у сувязі з гучным скандалам са збіццём берасцейца Паўла Камінскага ў 2016 годзе.
У цэнтры міліцэйскага іканастаса генерал Астрэйка. З павагі да персоны. Гэта ён адказвае за парадак і спакой у горадзе. Толькі дзякуючы яму берасцейцы спяць спакойна.
Ну, не толькі. Ёсць яшчэ ідэалы ў Ленінскім РАУС – вельмі прыстойныя міліцыянты Сяргей Дзмітрук начальнік і яго нам. Мікалай Самасюк. Як у такіх прыстойных кіраўнікоў падначаленыя засоўваюць блогерам у рот лыжкі, грамадзянаў збіваюць і садзяць масава ў СІЗА – у прынцыпе зразумела. Здраднікі і пярэваратні заўсёды былі і заўсёды будуць у чыстых шэрагах супрацоўнікаў. Людзі такія.
І начальства за іх ніколі не адказвае, што таксама зразумела.
Так што, маліцеся хоць зрэдку за здароўе і дабрабыт гэтых добрых людзей, якія не шкадуючы жывата свайго стаяць на варце нашых правоў, свабод і законных інтарэсаў». – напісаў у сваім фэйсбуку Сяргей Пятрухін

30 жніўня ў блогера правялі ператрус. Каб патрапіць у кватэру, АМАП выбіў замок ва ўваходных дзвярах, бо Пятрухін адмовіўся адчыняць. Падчас вобшуку ў яго канфіскавалі камп’ютар, ноўтбук і тэлефон, а потым адвезлі ў Ленінскі РАУС Берасця, дзе ўзялі тлумачэнні, чаму ён не адчыніў дзверы міліцыянтам.

СК, belsat.eu

Каментары