Беларускам не хапіла 0,7 пункту, каб трапіць у фінал «Акватыкі»


16 ліпеня 2019 года. Дуэт Васіліны Хандошкі і Валерыі Валасач выступае на 18-м Чэмпіянаце свеце па водных відах спорту ў Паўднёвай Карэі. Фота – Kim Hong-Ji / Reuters / Forum

Васіліна Хандошка і Валерыя Валасач занялі ў кваліфікацыі адвольнай праграмы 15-ае месца і не выйшлі ў фінал, куды адбіраліся першыя 12 параў.

Чэмпіянат свету па водных відах спорту, вядомы таксама пад назвай «Акватыка-2019», праходзіць у карэйскім горадзе Кванджу.

Беларускія сінхраністкі выступаюць на спаборніцтвах як у дуэце, гэтак і сола. На мінулым тыдні Хандошка ў фінале па сінхронным плаванні стала 9-й.

На сёлетнім турніры нашая краіна пакуль не заваявала ўзнагародаў.

ДД belsat.eu

Каментары