Беларусь на Венецыянскім біенале шукае выйсце


Беларускі павільён на 58-й Венецыянскім біенале сучаснага мастацтва. Нашая краіна прэзентавала мультымедыйную інсталяцыю «Выхад» беларускага мастака Канстанціна Селіханава. Куратарка павільёну – Вольга Рыбчынская.

Галоўная канцэпцыя інсталяцыі – пошукі выйсця. Мастак прапаноўвае выкарыстоўваць сувязь паміж чалавекам і пяццю аб’ектамі: тэлевізарам, неонавай шыльдай, падносам са шклянкамі з малаком, лозунгамі й скрынямі для ўпакоўкі. Паміж скульптурнымі фігурамі чалавека ў натуральную велічыню і прадметамі навязваецца сувязь.

Беларусь удзельнічае ў біенале пяты раз. Сёлета тэма галоўнай арт-падзеі ў свеце гучыць так: «Не дай вам бог жыць у эпоху пераменаў». У цэнтры – даследаванне жыцця ў эпоху пераменаў, месца ў ёй чалавека і мастацтва.

Фота ВВ belsat.eu

Каментары