Арнольд Шварцэнэгер з’явіцца ў новым «Тэрмінатары»


Арнольд Шварцэнэгер зайграў ролю ў працягу вядомай кінасерыі аб супрацьстаянні людзей і робатаў. Аднак якую – пакуль не раскрываецца. Фота – CAP/RFS/Capital Pictures/Forum.

23 траўня выйшаў першы трэйлер фільму «Тэрмінатар: Цёмныя лёсу». Паводле сюжэту, Сара Конар дапамагае дзяўчыне з сінтэтычнай скурай абараніць важную для чалавецтва дзяўчыну ад робатаў з вадкага металу. Рэжысёр стужкі – Тым Мілер. Прадзюсарам «Цёмных лёсаў» стаў Джэймз Кэмэран, які зняў першыя два фільма франшызы.

Да ролі Сары Конар вярнулася Лінда Гэмілтан, якая гуляла яе ў фільмах Кэмэрана.

У трэйлеры з’яўляецца і Арнольд Шварцэнэгер, але ягоная роля ў сюжэце пакуль не раскрываецца.

Каментары