26 красавіка ў Гомлі… адкрылі сезон фантанаў


Святая памяць, пра якую так любяць пісаць у дзяржаўнай прэсе, па ўсёй відавочнасці не датычыцца Чарнобыльскай трагедыі. Так, улады гораду над Сожам 26 красавіка замест ушанавання памяці загінулых ліквідатараў і ахвяраў наступстваў адной з найвялікшых тэхнагенных катастроф за гісторыю чалавецтва, зладзілі святочнае адкрыццё сезону фантанаў.

Усе фантаны гораду сёння пачалі працаваць, а на чатырох пляцоўках у кожным з гарадскіх раёнаў адбыліся з гэтай нагоды забаўляльныя падзеі.

Фота – Ганна Вашчанка, «Белсат»

МГ belsat.eu

Каментары