Пасля падзеяў лета-2020 у Беларусі рэпрэсіўная машына запрацавала на поўную магутнасць. Такой колькасці палітзняволеных у гісторыі нашай краіны яшчэ не было. Нягледзячы на жорсткія і незаконныя прысуды, палітвязні ў сваіх апошніх словах і лістах даводзяць, што ніякія рэпрэсіі іх не зломяць.
Нашае падтрыманне для тых, хто ў зняволенні, вельмі важнае. Тут вы знойдзеце адрасы, куды пісаць. Таксама можаце спампаваць і раздрукаваць паштоўкі. Падтрымайма вязняў лістом! Жыве!
Звязацца з намі вы можаце праз адрас: belsat.zhyve@gmail.com.