Максім Чыгунка «Знішчым увесь свет» – калядныя віншаванні ад АЗС-банкрута

публіцыст

Новы год, Каляды, і зноў з расейскага інтэрнэту да нас плывуць пажаданні: «На радасць люздям, на смерць ворагам». Аўтарам з’яўляецца фанатычная расейская нацыяналістка Марыя Катасонава.

«Перамога будзе на нашым баку, а калі мы будзем прайграваць… то знішчым увесь свет»,

– дадае пераапранутая ў мілітары сняжынку дзяўчына, выводзячы рукою вялікі круг. Заўсёды бачна, што ёсць выхад. Калі нам не пойдзе ў шахматах – усё адно можа перакуліць шахматную дошку. Расея прайграе не толькі ў «Наваросіі», але перш за ўсё ў эканамічным плане. Калісьці амерыканскі сенатар Джон Маккейн назваў Расею АЗС з ядравымі боегалоўкамі. Даходы АЗС падаюць, і як далей так пойдзе, ёй пагражае поўны правал. І што тады, на зло таксама «знішчым увесь свет» – усе тыя кіроўцы, якія дне хочуць купляць нашага дарагога паліва?

Некаторыя расейцы, асабліва тыя, хто звязаны з Крамлём, пакутуюць ядравым фетышызмам і з лёгкасцю любяць размаўляць пра ядравае знішчэнне. Так салодка і нявінна, як сняжынка Маша альбо абліваючыся слінаю ад перверсійнага задавальнення, як Гёбэльс Крамля Дзмітрый Кісялёў.

«Расея адзіная краіна ў свеце, якая здольная ператварыць ЗША ў ядраваы попел»

– пужаў год таму Злучаныя Штаты, за ціск на Расею, якая анексавала Крым. І да гэтата паказаў жэст рукою – гарызантальны круг, як сімвал татальнага знішчэння паўночнаамерыканскага кантынента. Рука важны сімвал – напрыканцы як нагадвае Кісялёў расейская сістэма гарантуе знішчэнне ворага нават, калі будуць знішчаныя ўсе камандныя цэнтр пад назвай «Мёртвая рука».

Пра ядравае знішчэнне можна казаць з рэлігійным захапленнем. Уладыка Разанскі Павел, які, апроч іншага, у 2013-ым годзе стаў кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы некалькі гадоў таму распавядаў сваім пранікнёным голасам, што расейцы гатовыя на шмат.

«У Расеі ёсць шмат сродкаў масавага знішчэння. У нас ёсць і ядравая зброя і бактэрыялагічнае, і ў адрозненне ад амерыканцаў […] для нашых людзей жыццё не каштуе нават зламанай капейкі. Калі нас загоняць у кут і пакінуць у адчаі, нам нічога не застанецца, як толькі адкруціць чарнобыльскую ручку. І згубяць на гэтым усё: і амерыканцы, і еўрапейцы. А ім ёсць, што губляць»

– так сказаў напярэдадні Калядаў у 2011-ым годзе, у канцы пажадаўшы ўсім добрага настрою ў Новым годзе.

Расейскае вар’яцтва распаўсюджваецца ўсё шырэй і праблема ў тым, што Расея – гэта не Савецкі Саюз, і фактычна ніхто не кантралюе гэтае вар’яцтва.

Заведзеную раз машыну цяжка спыніць. Ніхто не ведае, ці гэта Крэмль кіруе СМІ, альбо наадварот як сцвярджаў гэта былы палітычны тэхнолаг Крамля Глеб Паўлоўскі. Нянавісць цячэ з тэлебачання і распаўсюджваецца дзякуючы тысячам інтэрнэт-троляў, якія працуюць за ідэю альбо грошы. І ніхто гэтаму не супраціўляецца. Свабода слова па-расейску азначае, што Крэмль нельга крытыкаваць, але на тэму ўяўнага ворага можна сказаць усё.

Усяго найлепшага ў 2015-ым.

Максім Чыгунка

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

іншыя запісы
Каментары