Праваахоўнікі з чалавечым тварам? Гэтак бывае, але не ў нас

Зміцер
Ягораў
Кіраўнік рэдакцыі інфармацыі «Белсату»

Вы калі-небудзь бачылі, каб натоўп людзей дзякаваў міліцыянтам? Каб людзі, якія бачаць праваахоўнікам, усміхаліся, махалі рукамі і пляскалі? Ды ўжо за апошнія два пункты ў Беларусі можна трапіць на содні. «Махаў рукамі, пляскаў у далоні» – праходзілі на «маўклівых пратэстах».

Дык паглядзіце гэтае відэа з Польшчы: пілігрымы ў Кракаве на заканчэнне Сусветных дзён моладзі… дзякуюць паліцыі.

Без прымусу. Без паказухі. Проста пляскаюць і скандуюць «Po-li-ce

А вось твар беларускай міліцыі.

З таго, што скандавалі на адрас беларускай міліцыі, я чуў толькі «фа-шы-сты».

Метады нібыта змяніліся, цяпер міліцыянты «культурна» складаюць пратаколы. Выпісваюць штрафы. Дай бог, калі хаця б палова тых пратаколаў не падстаўныя.

«Лаяўся, размахваў рукамі» – штампаваць такія фармулёўкі і прыцягваць у сведкі іншых міліцыянтаў – вось увесь подзвіг. Хоць сёння яны нікога не бʼюць, але наколькі ж гэта гідка – мець рукі па локаць хай не ў крыві – але ў брудзе. Праз такія пратаколы ў пенсіянеркі Ніны Багінскай забіраюць лецішча.

Няўжо людзям у пагонах ніколі б не хацелася б, каб іх віталі вось так, як польскіх: усмешкамі і падзякамі? Каб на іх глядзелі без страху ці агіды?

Зміцер Ягораў, belsat.eu

Больш матэрыялаў