Юрась Высоцкі Хто хаваецца за псеўданімам Ала Бронь і называе Беларусь «недадзяржаваю»?

журналіст, публіцыст

25 кастрычніка расейскае інфармацыйнае агенцтва regnum.ru апублікавала артыкул «Беларусь уходит из Русского мира исподтишка, с учетом украинского опыта». Аўтар артыкулу называе нашую краіну «зварʼяцелаю недадзяржаваю», а нацыю – «выдуманаю».

Прапагандысцкі антыбеларускі памфлет падпісаны псеўданімам Ала Бронь. Хто ж гэты беларусаненавіснік? На маю думку, ёсць два кандыдаты на гэтае «ганаровае» званне. Стылістыка і ідэалагічная парадыгма гэтых персанажаў вельмі нагадвае тое, пра што піша Ала. Знаёмцеся!

Кандыдат № 1

Беларус. Прыхільнік расейскага імперыялізму Юрый Баранчык.

Нарадзіўся ў Менску. Скончыў філасофскае аддзяленне БДУ. Выкладаў філасофію ў беларускіх ВНУ. Працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. З 2007-га – кіраўнік інфармацыйна аналітычнага парталу «Империя». Некалькі гадоў таму зʼехаў у Расею. Рэгулярна піша артыкулы для regnum.ru.

Адзін з апошніх артыкулаў Юрыя Баранчыка на regnum.ru

Кандыдат № 2

Беларус. Расейскі нацыяналіст Кірыл Авярʼянаў-Мінскі.

У 2015 годзе напісаў некалькі артыкулаў для regnum.ru і парталу «Спутник и погром». Некалькі гадоў таму зʼехаў у Расею. У 2015 годзе, нягледзячы на беларускае грамадзянства, меў праблемы з уездам на тэрыторыю Беларусі праз зварот актывіста Абʼяднанай грамадзянскай партыі ў КДБ з просьбаю праверыць «творчасць» Авярʼянава-Мінскага на наяўнасць «заклікаў да здзяйснення дзеянняў, скіраваных супраць вонкавай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

Публікацыя Кірыла Авяр’янава-Мінскага на сайце 1863x.net

Артыкул Авярʼянава-Мінскага на «Спутник и погром»

Будзе працяг!

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

іншыя запісы
Каментары