Здымачная група "Маю права" сустракаецца ў Вільні з Аляксандрам Грачышнікавым. Ён былы бізнесовец, актывіст "Народнай грамады", "кандыдат пратэсту" на выбарах - 2020, былы кандыдат у дэпутаты. У траўні 2021 года быў вымушаны з’ехаць у Літву разам з жонкаю і двума дзецьмі.
БольшЯк прымусіць беларуса палюбіць сваё, вярнуць самапавагу, зрабіць гэтак, каб прачнулася пачуццё нацыянальнае годнасці? Стваральнік айчыннага беларускага гістарычнага дэтэктыву, рамантык і містык Уладзімір Караткевіч умее прышчапіць суайчыннікам ген беларускасці. Праўда, часам для гэтага было неабходна выправіцца ў незвычайнае, нават звышрэальнае падарожжа... Малады рэжысёр - эстэт, які марыць здымаць, як Таркоўскі, але нічога не ведае пра сваю культуру. Суворы партыйны работнік, які мае намовіць Караткевіча напісаць сцэнар пра светлую БССР. Ці здолеюць яны вярнуцца да праўдзівае беларускасці? Ці прасякнуцца ідэяй Караткевіча стварыць па - сапраўднаму нацыянальны блокбастар - "Дзікае паляванне караля Стаха"? Што чакае Караткевіча: перамога ці расчараванне? І каго ў савецкім Менску пераследавалі таямнічыя вершнікі?
БольшВыданне прысвечанае гетману Запарожскай Сечы Піліпу Орліку, які быў родам з Беларусі. Піліп Орлік узначаліў казакоў у складаны перыяд эміграцыі 1710 - 1720 гадоў, пасля паразы ў бітве пад Палтаваю. У гісторыю Украіны Орлік увайшоў як аўтар першае казацкае канстытуцыі, што адкрыла дарогу ўкраінцам да фармавання заканадаўчага апарату.
БольшФільм прысвячаецца беларусам, якія падчас Другой сусветнай вайны паміж супрацаю з савецкаю ўладай і нацыстамі выбралі, на іхную думку, меншае зло - Трэці Райх. Яны дзеялі ў Беларускай незалежніцкай партыі ды спадзяваліся, што немцы дадуць шанец на ўтварэнне беларускай дзяржавы. У 1944 годзе яны сталі курсантамі сакрэтнай дыверсійнай школы ў прускім Дальвіцы. Іхнаю мэтаю было вяртанне ў Беларусь і арганізацыя ўзброенага падполля на выпадак вайны паміж заходнімі саюзнікамі ды СССР. Апошні з беларускіх камандасаў, паводле афіцыйнай версіі, загінуў у 1955 годзе. І ў Савецкім Саюзе, і ў сённяшняй Беларусі іх праклялі ды забылі. Стужка багатая на ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў, унікальныя, ніколі раней не дэманстраваныя дакументы з літоўскіх і польскіх архіваў. рэж. Антон Цялежнікаў, 2013 г. , Беларусь
БольшЖыццё, свабода і імкненне да шчасця - гэтыя каштоўнасці здаўна задаюць кірунак нашым жыццям. Але што значыць імкнуцца да шчасця? Дзякуючы найноўшым даследаванням у нейранавуцы, адмыслоўцы пачалі ўзломваць код шчасця. Магчыма, новыя навуковыя адкрыцці дазволяць усім нам стаць шчаслівейшымі. рэж. Ілай Браўн (Eli Brown), 2019 г. , ЗША
БольшУ новым сезоне Жэстачайшага мульта аўтары ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
БольшНа тэлеканале Белсат стартуе новае аналітычнае ток - шоу План Б адзіны праект такога кшталту ў беларускай медыяпрасторы. Госці і эксперты збіраюцца ў адной вялікай студыі, аналізуюць і абмяркоўваюць палітычныя падзеі і сцэнары развіцця важных для грамадства працэсаў. Аўтары ток - шоу План Б кіруюцца журналісцкай этыкай і імкнуцца, каб у студыі гучалі розныя меркаванні, якія могуць не падабацца тым ці іншым палітычным кан’юнктурам. На сувязь са студыяй выходзяць эксперты з розных краін свету, у тым ліку з Беларусі.
БольшКінастужка расказвае пра аднаго з найвыбітнейшых дзеячаў польскай гісторыі ХХ ст. Нарадзінец Менску, сведка рэвалюцыяў у Маскве і Петраградзе, выдавец уплывовых часопісаў і выдатны дыпламат быў перакананы, што значны чыннік дабрабыту і незалежнасці Польшчы - добрыя суседскія зносіны з Украінай, Літвой і Беларуссю. рэж. Марэк Дранжэўскі, 2017 г. , Польшча
Больш