Аб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшДачка змагаецца за маці... Пенсіянерку з Абухава падазраюць у тэрарызме. Ці будзе справа... Тэлефон журналіста беспадстаўна ўзламалі ў міліцыі. Выціскаюць з рынка... У Жабінцы прадпрымальнікі выказаліся супраць фальсіфікацыяў выбараў. Няправільная пазіцыя... Уладальніцу студыі дзіцячага адпачынку прымушаюць спыніць дзейнасць.
БольшУ праграме Лукавыя навіны нашы журналісты скрупулёзна правяраюць навіны як у дзяржаўных, так і ў незалежных СМІ і паведамляюць, калі меркаваннем гледачоў маніпулявалі, калі чагосьці не дагаворвалі і калі казалі цалкам няпраўду.
БольшПеўнік Сьпеўнік (Brewster The Rooster) Мульт. серыял, Ірландыя, 2017 г. Чаму птушкі ўзімку не замярзаюць? Чаму на небе часта відаць толькі частка Месяца? Чаму мухі ўвесь час круцяцца каля смуродных рэчаў? Чаму акіян салёны? Чаму грыміць гром? У кожнай 7 - хвіліннай серыі гэтага мультсерыялу пеўнік Спеўнік з вернай сяброўкай Мэгі ды іншымі звярамі выпраўляецца шукаць адказ на адно са шматлікіх дзіцячых чаму?.
БольшВостраў Баюбай (Rocka - Bye Island), мультыплікацыйны серыял, Ірландыя, 2014 г. , рэж. Кліф Парат (Cliff Parrott). Кожны дзень Шон, Рошынь і іх сябры заскокваюць на борт школьнага чаўна, якім кіруе цюлень Шкіпер Шэймус. Човен прывозіць іх на востраў Баюбай. Тут іх сустракаюць іх школьны настаўнік спадар Алень і клапатлівы робат Роры. Разам з настаўнікам дзеці выпраўляюцца ў вандроўкі па востраве, поўныя вясёлых прыгодаў, цікавых сустрэч і карысных адкрыццяў.
БольшБамсэ і дачка ведзьмы (Bamse och häxans dotter), мультыплікацыйны серыял, Швецыя, 2016 г. , рэжысёр Крыст’ян Рыльтэніюс (Christian Ryltenius).
БольшПерад штормам жыхары стараюцца як мага хутчэй пакінуць свае дамы. Аднак герой праграмы, Джош Моргерман, заўсёды ідзе ў супрацьлеглым кірунку - ў эпіцэнтр самых небяспечных ураганаў на свеце.
БольшДачка змагаецца за маці... Пенсіянерку з Абухава падазраюць у тэрарызме. Ці будзе справа... Тэлефон журналіста беспадстаўна ўзламалі ў міліцыі. Выціскаюць з рынка... У Жабінцы прадпрымальнікі выказаліся супраць фальсіфікацыяў выбараў. Няправільная пазіцыя... Уладальніцу студыі дзіцячага адпачынку прымушаюць спыніць дзейнасць.
БольшПраграма пра самыя важныя і знакавыя падзеі ў Беларусі і свеце. Каментары, аналітыка і дыскусіі з удзелам выбітных журналістаў, публіцыстаў і блогераў. Штопятніцу а 21:30 у эфіры Белсату. Вядоўца Зміцер Міцкевіч Рэдактар Зміцер Ягораў
Больш1Юрый - адзiн з першых палітычных бежанцау у Латвіi. Распавядае, што напрыканцы верасня ён звольніўся з "Беларускалiя", дзе прапрацаваў 25 год, бо адчуу на сябе маральны цiск кiраунiцва за свае грамадскiя погляды. Вырашыу не заставацца у Беларусi i пешкi адправiуся перасякаць мяжу. 2Як перажыць беларускія падзеі апошніх месяцаў ды не звар’яцець? Акторка і спявачка Ганна Хітрык, якая зараз жыве ў Ізраілі, перажыгае боль і страх за суайчыннікаў у творчасць. Так у яе з’явілася некалькі новых песень, два новыя спектаклі, але галоўнае - выйшла першая кніга для дзяцей "Снежка і Мышка". Яе Ганна напісала цягам бяссоных начэй - калі чытала навіны з радзімы... 3Рэпартаж пра Аліну Лісаковіч (Прага): Дырэктарка кампаніі, якой належаць краўдфандынгавыя платформы MolaMola і Ulej.by, яшчэ да выбараў перажыла не адзін ператрус і допыт, які цягнуўся 8 гадзінаў. Пасля затрыманняў шматлікіх людзей з кола Віктара Бабарыкі, Аліна Лісаковіч вырашыла з’ехаць з Беларусі ва Украіну. Здымачная каманда Беларускага свету сустрэлася з Алінай Лісаковіч у Празе, куды дзяўчына прыехала, каб падзліцца з калегамі вопытам беларускага краўдфаўдынгу.
БольшТэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 - 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
БольшЛялька (Lalka), серыял, Польшча, 1978 г. , рэж. Рышард Бэр (Ryszard Ber), у ролях Ежы Камас (Jerzy Kamas), Малгажата Браўнэк (Małgorzata Braunek), Браніслаў Паўлік (Bronisław Pawlik) і інш. Тэлевізійная адаптацыя аднайменнага рамана Балеслава Пруса, што належыць да залатога фонду польскай літаратуры. Серыял апавядае гісторыю кахання Станіслава Вакульскага, збяднелага шляхціца і былога паўстанца, што стаў паспяховым купцом, да варшаўскай арыстакраткі Ізабэлы Лэнцкай. Адметнай рысай гэтай экранізацыі ёсць надзвычайная блізкасць кінааповеду да арыгінальнага тэксту.
БольшСерыял паказвае змаганне паміж дзвюма рэдакцыямі газетаў: традыцыйнай, але беднай "The Herald" і жоўтаю ды заможнай "The Post". Асабістае жыццё рэдактараў і журналістаў, прафесійныя дылемы ды пастаянны ціск 24 - гадзіннае навінавае плыні і хаосу індустрыі. 2018 г. , Вялікая Брытанія
БольшМасоны адыгралі важную ролю ў гісторыі нашых земляў пасля акупацыі іх Расейскай імперыяй. Разам з тым, іхная дзейнасць надалей застаецца загадкаваю. У чым спецыфіка масонства на землях Рэчы Паспалітае? Якія ложы дзеялі на нашых тэрыторыях і ў чым іх адрозненне? Ці былі масоны патрыётамі РП? А можа, ім быў больш уласцівы касмапалітызм? Якія мэты яны ставілі перад сабою? Хто з вядомых нарадзінцаў Беларусі належаў да вольных муляраў? Якую ролю адыгралі масоны ў нацыянальным руху на пачатку ХХ ст.? Якая іхная роля ў расейскіх рэвалюцыях?
БольшУ ролях: Ян Пэшэк (Jan Peszek), Ежы Боньчак (Jerzy Bończak), Кшыштаф Ґлёбіш (Kszysztof Globisz), Марэк Каспшык (Marek Kasprzyk), Марэк Каліта (Marek Kalita). У апошнія дні вайны Адольф Гітлер ды ягоныя паплечнікі праводзілі ў падземным бункеры побач з Райхсканцылярыяй. Фюрэр да апошняга моманту спадзяваўся на тое, што здарыцца цуд і ён пераможа ў вайне. Шукаючы адказу на пытанне, як памёр Гітлер, аўтары фільму вылучаюць тры гіпотэзы: самагубства, забойства з літасці, змова паплечнікаў. Дарэчы, адносна аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў, Марціна Бормана, да сёння існуюць сумневы: ёсць сведчанні, што ён уцёк з Берліну перад самым канцом вайны.
БольшУ апошнія дні вайны Адольф Гітлер ды ягоныя паплечнікі праводзілі ў падземным бункеры побач з Райхсканцылярыяй.. Шукаючы адказу на пытанне, як памёр Гітлер, аўтары фільму вылучаюць тры гіпотэзы.
БольшУ апошнія дні вайны Адольф Гітлер ды ягоныя паплечнікі праводзілі ў падземным бункеры побач з Райхсканцылярыяй. Фюрэр да апошняга моманту спадзяваўся на тое, што здарыцца цуд і ён пераможа ў вайне.
БольшНабліжаюцца выбары амерыканскага прэзідэнта. Адзін з галоўных прэтэндэнтаў ад Дэмакратычнае партыі - харызматычны і напорысты губернатар Майк Морыс. Ягонае заплечча - досвед, рэпутацыя, а таксама малады і таленавіты палітычны стратэг Стывэн. Поўны амбіцыяў маладзён верыць, што падчас перадвыбарчае гонкі можна весці сумленную гульню. Дзякуючы сваім чарам Стывэн убіваецца ў ласку да найбольш уплывовых журналістаў і лідараў меркаванняў. Аднак чым больш жорсткім робіцца змаганне за ўладу, тым складаней унікаць брудных інтрыг і кампрамісаў з сумленнем. рэж. Джордж Клуні (George Clooney), 2011 г. , ЗШАУ ролях: Джордж Клуні (George Clooney), Раян Ґозлінґ (Ryan Gosling), Марыса Таўмэй (Marisa Tomei), Філіп Сімур Гофмэн (Philip Seymour Hoffman).
БольшMалады Пілсудскі - мастацкі, гістарычны, прыгодніцкі серыял (Польшча, 13 серый, 20182019). Рэжысёр: Ярослаў Маршэўскі (Jarosław Marszewski). Серыял расказвае пра групу змоўшчыкаў, якія змагаліся супраць царызму пры канцы ХІХ у пачатку ХХ ст. Галоўныя героі малады Юзэф Пілсудскі (адзін са стваральнікаў незалежнай польскай дзяржавы ў першай палове ХХ ст.) і ягоныя найбліжэйшыя сябры (пазнейшыя прэм’ер - міністры і прэзідэнты). Малады Пілсудскі ўдзельнічае ў стварэнні Польскай сацыялістычнай партыі, шмат сіл аддае на друкаванне газеты партыі Robotnik. Арышты, нават вар’ятня Але талісман Юзэфа Пілсудскага польскі грош часу Напалеона нібыта ўва ўсім выручае маладога рэвалюцыянера.
БольшПраз трыццаць гадоў пасля адхілення ад улады ў выніку народнай рэвалюцыі Фэрдынанда Маркаса з пашанай хаваюць у найсвяцейшай на Філіпінах зямлі. Але тых, хто пацярпеў ад рэжыму Маркаса, абурае спроба зрабіць з яго нацыянальнага героя. Прадстаўляючы аргументы прыхільнікаў і праціўнікаў Маркаса, гэты фільм спрабуе аддзяліць міфы ад фактаў
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір Белсату раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшФрэд жыве ў малой галандскай вёсачцы з патрыярхальнымі норавамі. Прыстойны вернік і ўзорны прадстаўнік грамады, ён у свой час выгнаў з дому сына за тое, што той гомасексуал. Аднойчы Фрэд сустракае валацугу Тэа і з літасці селіць яго ў сябе. Мужчыны становяцца сябрамі, але суседзі ўспрымаюць іхныя адносіны іначай. Сумнае жыццё Фрэда пераварочваецца. Ці зможа ён зразумець і прыняць свайго сына?рэж. Дыдэрык Эбінґе (Diederik Ebbinge), 2013 г. , Нідэрланды
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшАдзіны позірк / Juste un regardСерыял. Драма, крымінал. Францыя. 2017 г. Рэжысёр: Людавік Кальбо - Жустэн (Ludovic Colbeau - Justin). Аўтары: Гарлан Кобэн (Harlan Coben) і Сіднэ Ґалёнд (Sydney Gallonde). У галоўных ролях: Віржыні Ледуаен (Virginie Ledoyen), Т’еры Нэвік (Thierry Neuvic). Адзіны позірк на стары фотаздымак перавярнуў жыццё Эвы Бафіс. На ім яна пазнала свайго мужа ў кампаніі незнаёмых людзей. Не паспеўшы атрымаць адказы на адны пытанні, яна сутыкаецца з новымі, бо Баст’ен раптоўна знікае сярод ночы, пакінуўшы дзяцей у прыгарадным гатэлі. Да пошукаў мужа далучыўся даўні знаёмец крімінальнік, чый сын загінуў у пажары пятнаццаць гадоў раней, і дзе ледзь не загінула сама Эва. Падзеі мінулага адбіваюцца ў цяперашнім і пагражаюць усёй ейнай сям’і.
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір Белсату раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
БольшПраграма пра самыя важныя і знакавыя падзеі ў Беларусі і свеце. Каментары, аналітыка і дыскусіі з удзелам выбітных журналістаў, публіцыстаў і блогераў. Штопятніцу а 21:30 у эфіры Белсату. Вядоўца Зміцер Міцкевіч Рэдактар Зміцер Ягораў
Больш