ПраСвет гэта беларускі погляд на міжнародныя падзеі важныя для нашай краіны. Як далёкія падзеі ўплываюць на нас. Як жывуць нашыя суседзі. Як зрабіць Беларусь незалежнай і бяспечнай. Глядзіце штотыдзень у чацвер а 21:35
БольшАдзінаццаць затрыманняў... Алена Гнаўк - нязломная пенсіянерка. Вопратка не спадабалася... Жыхарцы Століна ў міліцыі разблакавалі і сапсавалі тэлефон. Вяселле за кратамі... Палітвязень і ягоная дзяўчына пабраліся шлюбам. Катаванні або абмежаванні Ізалятары часовага ўтрымання не прымаюць перадачы.
БольшAўтары Жэстачайшага мульта ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
БольшУ праграме Лукавыя навіны нашы журналісты скрупулёзна правяраюць навіны як у дзяржаўных, так і ў незалежных СМІ і паведамляюць, калі меркаваннем гледачоў маніпулявалі, калі чагосьці не дагаворвалі і калі казалі цалкам няпраўду.
БольшБенефіцыяры нафтавага афшору, тытунёвыя манапалісты, калійныя магнаты. У нашым новым расследаванні вы даведаецеся, хто і як падзяліў найбольш прыбытковыя галіны ў Беларусі? Чаму прыбыткі ад іх трапляюць не ў дзяржаўную скарбонку, а на ўласныя афшоры абраных бізнесоўцаў? І як Лукашэнка, які адмаўляецца Беларусь аддаваць яе распрадае.
БольшІмператар Хірохіто пакінуў па сабе памяць пра смерць і разбурэнне, рэха якіх ў Азіі адгукаецца дагэтуль. Тым не менш, на яго ніколі не ўскладалі адказнасць за дзве вайны, якія ён падтрымліваў. Гэты фільм спрабуе высветліць, ці быў ён лялькай, ці лялькавадом.
Большрэж. Віта Мар’я Дрыґас (Vita Maria Drygas), 2015 г. , ПольшчаСтудэнтка кансерваторыі ратуючы піяніна, якое мела ўмацаваць канструкцыю барыкады на кіеўскім Майдане, зрабілася ўдзельніцаю і сімвалам рэвалюцыі. Інструмент злучыў лёсы герояў фільму, кожны з якіх мусіў зрабіць свой выбар. Піяніна аб’яднала пратэстоўцаў, якія, не зважаючы на снег і мароз, удзень і ўночы спявалі на Майдане гімн Украіны і народныя песні. Уладу гэты інструмент палохаў больш за кактэйлі Молатава, а тых, хто на ім граў, прапаганда называлі "піяна - экстрымістамі".
БольшЗША, канец 1950 - х гг. Хатняя гаспадыня і ўзорная жонка Кэці выпадкова дазнаецца: ейны муж Фрэнк, паспяховы менеджар і душа грамадства, - гомасексуал. Фрэнк спрабуе лекавацца, праходзячы курс комплекснае тэрапіі. Тым часам зажураная, зруйнаваная Кэці пакрысе збліжаецца з іншым мужчынам, чарнаскурым удаўцом Рэймандам. Іхная повязь мацнее. Чорны мужчына і белая жанчына намагаюцца не звяртаць увагі на ганенні ды абурэнне, што пануюць у кансерватыўным грамадстве. рэж. Тод Гэйнз (Todd Haynes), 2002 г. , ЗШАУ ролях: Джульен Мур (Julianne Moore), Дэніс Кўэйд (Dennis Quaid), Дэніс Гэйзбэрт (Dennis Haysbert).
БольшУ крытычны для Еўропы час пасаду англійскага прэм’ер - міністра заняў Ўінстан Чэрчыль. Прэм’еру давядзецца супрацьстаяць як вонкавым ворагам, так і тым палітыкам, якія лічылі за лепшае заключыць з Гітлерам мір.
Большрэж. Валерый Мазынскі, 2013 г. , Беларусь Па вызваленні Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў у краі паступова адраджаецца нармальнае жыццё. Аднак з пэўнымі асаблівасцямі: аднавіліся савецкія парадкі, зноў разгарнуліся рэпрэсіі, пачалася татальная русіфікацыя, асабліва ў сістэме адукацыі. У адказ на гэта ўзнікае падпольная моладзевая арганізацыя - Саюз беларускіх патрыётаў. "Калі немцы нам не забаранялі вучыцца і ведаць сваю гісторыю, культуру, то чаму цяпер мы не можам гэтага рабіць?" - згадвае адна з гераінь фільму. Сябры арганізацыі, маладыя настаўнікі, змагаліся з ператварэннем Беларусі ў расейскую правінцыю, імкнуліся выхаваць нацыянальна свядомых дзяцей, хай і ў савецкіх школах. У 1947 годзе савецкія спецслужбы разграмілі Саюз, арыштаваўшы большасць яго сябраў. Траіх актывістаў чакаў смяротны вырак, аднак яго замянілі на 25 гадоў зняволення. На розныя тэрміны, ад 8 да 20 гадоў, асудзілі яшчэ чатыры дзясяткі маладзёнаў.
БольшАнексія Крыму і падзеі ў пауднёва - ўсходняй Украіне выклікалі трывогу ў жыхароў іншых памежных з Расеяй абшараў. Фінляндыя, якая мае найдаўжэйшую з усіх краінаў заходняга свету мяжу з Расеяй, дбае пра сваю бяспеку, ствараючы разам з ЕЗ і NATO Цэнтр супрацьдзеяння гібрыдным пагрозам. Які сярод іншага пакліканы супрацьстаяць агрэсіўным дзеянням у інфармацыйнай прасторы. рэж. Ляўрэнс Хрунэвэлд (Laurens Groeneveld), Майка Вілляруб’я (Mayca Villarrubia), 2018 г. , Фінляндыя
БольшЯк прымусіць беларуса палюбіць сваё, вярнуць самапавагу, зрабіць гэтак, каб прачнулася пачуццё нацыянальнае годнасці? Стваральнік айчыннага беларускага гістарычнага дэтэктыву, рамантык і містык Уладзімір Караткевіч умее прышчапіць суайчыннікам ген беларускасці. Праўда, часам для гэтага было неабходна выправіцца ў незвычайнае, нават звышрэальнае падарожжа... Малады рэжысёр - эстэт, які марыць здымаць, як Таркоўскі, але нічога не ведае пра сваю культуру. Суворы партыйны работнік, які мае намовіць Караткевіча напісаць сцэнар пра светлую БССР. Ці здолеюць яны вярнуцца да праўдзівае беларускасці? Ці прасякнуцца ідэяй Караткевіча стварыць па - сапраўднаму нацыянальны блокбастар - "Дзікае паляванне караля Стаха"? Што чакае Караткевіча: перамога ці расчараванне? І каго ў савецкім Менску пераследавалі таямнічыя вершнікі?
Больш19 снежня 2010 г. на плошчы Незалежнасці ў Менску адбылася шматтысячная мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Улады люта разагналі акцыю. Болей за 700 чалавек былі кінутыя ў турмы на тэрміны да 15 содняў або пакараныя вялікімі штрафамі. Супраць некалькіх дзясяткаў узбуджаныя крымінальныя справы, пазней іх асудзілі на гады зняволення. На нарах турмы КДБ апынуліся сямёра кандыдатаў на прэзідэнта і шэраг іхных паплечнікаў. Спецслужбы зафіксавалі ўсіх, хто з тэлефонамі быў на плошчы, і цягам наступных месяцаў людзей выклікалі на допыты па ўсёй Беларусі, праводзілі ператрусы ды канфіскацыі ў кватэрах і офісах. Такога гвалту прыхільнікам мірных дэмакратычных пераменаў Еўропа не ведала з часу ваеннага становішча ў Польшчы. Апазіцыя на гады пазбавілася сваіх лідараў, дэмакратычныя сілы апынуліся разяднаныя, у краіне пасяліліся страх і грамадская апатыя. Больш такім масавых выступаў у найноўшай гісторыі не назіралася. Дзяржава апынулася ва ўнутранай стагнацыі ды міжнароднай ізаляцыі. Гэтак скончылася трыццацігадовая эпоха змагання за незалежнасць і дэмакратыю. Чаму? Адкажуць тыя, хто цягам гэтых трох дзесяцігоддзяў быў у авангардзе змагання. Сведкі - Мікола Статкевіч і Сяргей Дубавец.
Большрэж. Андрэй Куціла, 2016 г. , Беларусь27 ліпеня 1990 г. была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Гэтак Беларусь абвесціла сваю незалежнасць. Прайшло 25 гадоў, у суверэннай краіне вырасла новае пакаленне, якому цяпер 25 - гэтак сама, як і маладой Беларусі. Героі фільму - 25 - гадовыя беларусы, якія дапамогуць нам пабачыць праблемы і дасягненні першага пакалення незалежнае Беларусі, адчуць і зразумець іхныя амбіцыі ды няўдачы, мэты і мары. Іхная штодзённасць - гэта своеасаблівы пульс жыцця сённяшніх маладзёнаў і самой Беларусі.
БольшПётр Аркадзевіч Сталыпін, кіраўнік расейскага ўраду ў пачатку ХХ ст. , прымяраў на сябе ролю выратавальніка Расейскай імперыі. Выратоўваў двума спосабамі: жорсткім здушэннем рэвалюцыйных выступаў (у гісторыю ўвайшоў выраз "сталыпінскі гальштук" - пятля на шыбеніцы) і маштабнай рэформай сельскай гаспадаркі. Сталыпінскую аграрную рэформу праводзілі і ў Беларусі, што адбілася на лёсах мільёнаў беларускіх сялянаў.
БольшПраграма Вот так распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове - зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшРазмова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
БольшМіхаэль і Дафна, заможная тэль - авіўская пара, даведваюцца, што іхны сын Ёнатан, жаўнер ізраільскай арміі, загінуў падчас выканання службовых абавязкаў. Ізраільскія вайскоўцы не кажуць няшчасным бацькам, дзе памёр 19 - гадовы юнак і ці знайшлі ягонае цела. Праз некалькі гадзінаў ім паведамляюць, што загінуў не Ёнатан, а нейкі іншы юнак, ягоны цёзка. Міхаэль патрабуе, каб сына неадкладна прывезлі дадому. Жахлівае непаразуменне ажыўляе цені мінулага і ператварае Міхаэлева жыццё ў пекла. Фільм атрымаў другое месца ("Срэбнага льва") на Венецыянскім кінафестывалі і ўзнагароду "Офір" (ізраільскі Оскар) у намінацыі "Найлепшы фільм". 2017 г. , Ізраіль - Нямеччына - Францыя - ШвейцарыяУ ролях: Ліёр Ашкеназі (Lior Ashkenazi), Сара Адлер (Sarah Adler), Ёнатан Шырай (Yonathan Shiray).
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшРазмова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
БольшПётр Аркадзевіч Сталыпін, кіраўнік расейскага ўраду ў пачатку ХХ ст. , прымяраў на сябе ролю выратавальніка Расейскай імперыі. Выратоўваў двума спосабамі: жорсткім здушэннем рэвалюцыйных выступаў (у гісторыю ўвайшоў выраз "сталыпінскі гальштук" - пятля на шыбеніцы) і маштабнай рэформай сельскай гаспадаркі. Сталыпінскую аграрную рэформу праводзілі і ў Беларусі, што адбілася на лёсах мільёнаў беларускіх сялянаў.
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір "Белсату" раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
Больш