За першыя два тыдні расейскага ўварвання ва Украіну краіну пакінулі паўтара мільёна чалавек. У асноўным жанчыны, дзеці і старыя. Мужчыны ўсіх узростаў ідуць іншым шляхам. Паводле звестак МУС Украіны, 160 тысяч паехала ў другі бок, назад на радзіму. Яны вяртаюцца ў сем’і або ўступаюць у тэрытарыяльную абарону.
БольшМаў да сёння застаецца папулярным, ягоную памяць шануюць многія кітайцы. Але сучаснай звышдзяржавай і эканамічным монстрам Кітай пачаў рабіцца толькі пасля смерці Вялікага стырнавога ў 1976. Гэты фільм апавядае пра зацятае змаганне за ўладу пасля смерці Маў..
БольшЯкім насамрэч Візантыя бачыла Кіеў? Чаму Філарэт стварыў Кіеўскі патрыярхат? Як Канстанцінопаль аддаў Кіеў Маскве? Што параіў прэзідэнт Віктар Юшчанка Канстанцінопальскаму патрыярху? Чаму б не было ўкраінскай аўтакефаліі без расейскага гісторыка? Як гэта стала палітычным пытаннем і прычым тут Томас?рэж. Сакен Аймурзаеў, 2018 г. , Украіна
БольшПраект "Беларус беларусу" для тых, хто мае патрэбу ў падтрымцы, і для тых, хто хоча ды можа падтрымаць. Праграма пра годных вольных беларусаў, якія пацярпелі за свабоду.
БольшЛукавыя навіны беларускі анты фэйкавы праект, дзе журналісты выкрываюць хлусню і маніпуляцыі ў СМІ і словах чыноўнікаў.
БольшВайна ва Украіне працягваецца. Чаго не ўлічылі расейскія стратэгі падчас уварвання ва Украіну. Як далёка могуць засці Пуцін і Лукашэнка і ці магчыма іх спыніць. Якія наступствы чакаюць Беларусь і Расею? І пры якіх умовах Украіна атрымае перамогу?
Больш16 - гадовы Ары жыве з маці ў Рэйк’явіку. Ён задаволены сваім жыццём, але аднойчы маці даводзіцца выехаць на працу за мяжу. Хлопец вымушаны пераехаць да бацькі ў аддаленыя мясціны сярод фіёрдаў на захадзе Ісландыі, дзе Ары бываў у дзяцінстве. Дачыненні з бацькам не найлепшыя, а былыя сябры даўно раз’ехаліся. Праўда, засталася Ляўра, якая цяпер зрабілася прыгожаю дзяўчынай, але ў яе ёсць хлопец... Стужка пра падарожжа з дзяцінства ў даросласць, пра стасункі бацькі і сына, пра каханне. рэж. Рунар Рунарсан (Rnar Rnarsson), 2015 г. , Ісландыя - Данія - Харватыя
Больш