Аб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшУ праграме Лукавыя навіны нашы журналісты скрупулёзна правяраюць навіны як у дзяржаўных, так і ў незалежных СМІ і паведамляюць, калі меркаваннем гледачоў маніпулявалі, калі чагосьці не дагаворвалі і калі казалі цалкам няпраўду.
БольшПеўнік Сьпеўнік (Brewster The Rooster) Мульт. серыял, Ірландыя, 2017 г. Чаму птушкі ўзімку не замярзаюць? Чаму на небе часта відаць толькі частка Месяца? Чаму мухі ўвесь час круцяцца каля смуродных рэчаў? Чаму акіян салёны? Чаму грыміць гром? У кожнай 7 - хвіліннай серыі гэтага мультсерыялу пеўнік Спеўнік з вернай сяброўкай Мэгі ды іншымі звярамі выпраўляецца шукаць адказ на адно са шматлікіх дзіцячых чаму?.
БольшШтодня Шон, Рошынь ды іхныя сябры заскокваюць на борт школьнага чоўна, якім кіруе цюлень Шкіпер Шэймус. Човен прывозіць іх на востраў Баю - бай. Тут іх сустракаюць школьны настаўнік спадар Алень і клапатлівы робат Роры. Разам з настаўнікам дзеці выпраўляюцца ў вандроўкі па востраве, поўныя вясёлых прыгодаў, цікавых сустрэчаў і карысных адкрыццяў. рэж. Кліф Парат (Cliff Parrott), 2014 г. , Ірландыя
БольшБамсэ і дачка ведзьмы (Bamse och häxans dotter), мультыплікацыйны серыял, Швецыя, 2016 г. , рэжысёр Крыст’ян Рыльтэніюс (Christian Ryltenius).
БольшПерад штормам жыхары намагаюцца як найхутчэй пакінуць свае дамы. Аднак герой праграмы, Джош Морґермэн, заўсёды ідзе ў супрацьлеглым кірунку - у эпіцэнтр самых небяспечных ураганаў на свеце.
БольшПраграма пра самыя важныя і знакавыя падзеі ў Беларусі і свеце. Каментары, аналітыка і дыскусіі з удзелам выбітных журналістаў, публіцыстаў і блогераў. Штопятніцу а 21:30 у эфіры Белсату. Вядоўца Зміцер Міцкевіч Рэдактар Зміцер Ягораў
Больш1Радзівон Бегляк адзін з першых беларускіх бежанцаў у Латвіі. Ён быў затрыманы падчас акцый у Гомле, і кажа, што быў апошні, хто бачыў жывым ахвяру амапаўцаў Аляксандра Віхора. На Радзівона завялі крымінальную справу, ён переаехаў у Латвію і жыве ў лагеры для бежанцаў. 2Блогеры (Масква): У Сергея і Насты - паспяховы блог пра вандроўкі і 20 тысячаў падпісчыкаў. Пасля падзеяў жніўня блогеры змянілі накірунак, аніякіх вандровак і рэкламы, толькі самыя актуальныя навіны Беларусі. Яны літаральна жывуць падзеямі Беларусі і з - за моцных перажыванняў у Сяргея здарыўся інфаркт. Сяргей і Наста не здаюцца і знаходзяць моц патрымліваць не толькі саміх сябе, але і беларусаў. 3Сямейная пара беларускіх мастакоў зрабіла на ўласным гаўбцы ў Ізраілі плошчу Свабоды ды намалявала там пратэставы мурал. Насамрэч Лілія Паўлава і Павел Сарапеня пратэстоўцы са стажам, яшчэ з канца 80 - х гадоў мінулага стагоддзя. У 1995 годзе Павел Сарапеня балатаваўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі. А ў 1996 годзе, пасля рэферэндуму Лукашэнкі, сям’і давялося тэрмінова бегчы ў Ізраіль.
БольшТэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 - 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
БольшАндрэй Антонека нарадзіўся з ДЦП, яму ўва ўсім дапамагае маці Тамара. Андрэй - вельмі інтэлігентны ды актыўны хлопец, спрабуе сябе ў якасці грамадскага актывіста, які б здолеў дапамагчы іншым. У адным толькі Гомлі - больш за тысячу чалавек, якія могуць перамяшчацца толькі з дапамогаю інваліднага вазка. Звычайна яны не пакідаюць межаў сваіх кватэраў. Цяжка падлічыць, колькі вазочнікаў не пакідае сваіх дамоў толькі з прычыны пяці прыступак паміж ліфтам і тамбурам, якія чалавек без інваліднасці пераадольвае не заўважаючы некалькі разоў за дзень. Андрэй і ягоная маці здолелі развязаць гэтую праблему: у іхным пад’ездзе ўсталявалі ўздымнік, які дазваляе абмінуць падступныя прыступкі. Але перш як яго ўсталявалі, Андрэю і ягонай маці давялося прайсці праз канфлікт з жыхарамі пад’езду, пераважная колькасць якіх нечакана выступіла супраць уздымніка. рэж. Марыя Булавінская, 2019 г. , Беларусь
БольшЛялька (Lalka), серыял, Польшча, 1978 г. , рэж. Рышард Бэр (Ryszard Ber), у ролях Ежы Камас (Jerzy Kamas), Малгажата Браўнэк (Małgorzata Braunek), Браніслаў Паўлік (Bronisław Pawlik) і інш. Тэлевізійная адаптацыя аднайменнага рамана Балеслава Пруса, што належыць да залатога фонду польскай літаратуры. Серыял апавядае гісторыю кахання Станіслава Вакульскага, збяднелага шляхціца і былога паўстанца, што стаў паспяховым купцом, да варшаўскай арыстакраткі Ізабэлы Лэнцкай. Адметнай рысай гэтай экранізацыі ёсць надзвычайная блізкасць кінааповеду да арыгінальнага тэксту.
БольшСерыял паказвае змаганне паміж дзвюма рэдакцыямі газетаў: традыцыйнай, але беднай "The Herald" і жоўтаю ды заможнай "The Post". Асабістае жыццё рэдактараў і журналістаў, прафесійныя дылемы ды пастаянны ціск 24 - гадзіннае навінавае плыні і хаосу індустрыі. 2018 г. , Вялікая Брытанія
БольшЧаму Кастусь Каліноўскі - нацыянальны герой Беларусі і чаму яму сёння не даюць на гэта права? Наколькі беларускаарыентаваным было паўстанне Кастуся Каліноўскага? Чаму паўстанне зазнала паразу і як гэта паўплывала на беларускую гісторыю?
БольшУ лістападзе 1943 г. кіраўнікі ЗША, СССР і Вялікай Брытаніі на сустрэчы ў Тэгеране прызначылі месца і час дэсанту саюзнікаў на кантынент. Захаванне іхных планаў у таямніцы гарантавала перамогу.
БольшМаладая Анна пакутуе праз гібель на вайне жаніха, 23 - гадовага скрыпача Франца. Яна працягнула жыць адна. Аднойчы на могілках Анна сустракае маладзёна, які таксама прыйшоў наведаць палеглага Франца. Ён зменіць жыццё Анны назаўжды. рэж. Франсуа Азон (Franois Ozon), 2016 г. , ФранцыяУ ролях: Паўля Бээр (Paula Beer), П’ер Нінэ (Pierre Niney), Мары Ґрубэр (Marie Gruber), Ёган фон Бюлаў (Johann von Bülow).
БольшMалады Пілсудскі - мастацкі, гістарычны, прыгодніцкі серыял (Польшча, 13 серый, 20182019). Рэжысёр: Ярослаў Маршэўскі (Jarosław Marszewski). Серыял расказвае пра групу змоўшчыкаў, якія змагаліся супраць царызму пры канцы ХІХ у пачатку ХХ ст. Галоўныя героі малады Юзэф Пілсудскі (адзін са стваральнікаў незалежнай польскай дзяржавы ў першай палове ХХ ст.) і ягоныя найбліжэйшыя сябры (пазнейшыя прэм’ер - міністры і прэзідэнты). Малады Пілсудскі ўдзельнічае ў стварэнні Польскай сацыялістычнай партыі, шмат сіл аддае на друкаванне газеты партыі Robotnik. Арышты, нават вар’ятня Але талісман Юзэфа Пілсудскага польскі грош часу Напалеона нібыта ўва ўсім выручае маладога рэвалюцыянера.
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір Белсату раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшКалі ўлюбёная скрыпка таленавітага і знанага музыкі разбіваецца ўшчэнт, ён спрабуе знайсці новую. Але кожная, нават самая дарагая, гучыць для яго фальшыва. Страціўшы сэнс, смак і задавальненне ад жыцця, ён пастанаўляе памерці. Застаючыся ў ложку цягам тыдня ў чаканні смерці, ён успамінае мінулае і ўяўляе будучыню, дзе яго ўжо не будзе. рэж. Вэнсан Парано (Vincent Paronnaud), Марджан Сатрапі (Marjane Satrapi), 2011 г. , ФранцыяУ ролях: Мат’ё Амальрык (Mathieu Amalric), Эдуар Бэр (Édouard Baer), Марыя дэ Мэдэйруш (Maria de Medeiros).
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшАдзіны позірк / Juste un regardСерыял. Драма, крымінал. Францыя. 2017 г. Рэжысёр: Людавік Кальбо - Жустэн (Ludovic Colbeau - Justin). Аўтары: Гарлан Кобэн (Harlan Coben) і Сіднэ Ґалёнд (Sydney Gallonde). У галоўных ролях: Віржыні Ледуаен (Virginie Ledoyen), Т’еры Нэвік (Thierry Neuvic). Адзіны позірк на стары фотаздымак перавярнуў жыццё Эвы Бафіс. На ім яна пазнала свайго мужа ў кампаніі незнаёмых людзей. Не паспеўшы атрымаць адказы на адны пытанні, яна сутыкаецца з новымі, бо Баст’ен раптоўна знікае сярод ночы, пакінуўшы дзяцей у прыгарадным гатэлі. Да пошукаў мужа далучыўся даўні знаёмец крімінальнік, чый сын загінуў у пажары пятнаццаць гадоў раней, і дзе ледзь не загінула сама Эва. Падзеі мінулага адбіваюцца ў цяперашнім і пагражаюць усёй ейнай сям’і.
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір Белсату раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
БольшПраграма пра самыя важныя і знакавыя падзеі ў Беларусі і свеце. Каментары, аналітыка і дыскусіі з удзелам выбітных журналістаў, публіцыстаў і блогераў. Штопятніцу а 21:30 у эфіры Белсату. Вядоўца Зміцер Міцкевіч Рэдактар Зміцер Ягораў
Больш