Лукавыя навіны беларускі анты фэйкавы праект, дзе журналісты выкрываюць хлусню і маніпуляцыі ў СМІ і словах чыноўнікаў.
БольшЧэхаславаччына, 1961 - ы: ідзе шосты год існавання шахцёрскага гораду Гавіржаў. Найбуйнейшае прадпрыемства тамтэйшага вугальнага басейну - шахта Дукла, названая ў гонар чэхаславацка - савецкай ваеннай аперацыі падчас Другое сусветнае вайны. Да ўгодкаў начальства шахты плануе перайсці на 5 - дзённы працоўны тыдзень пры адначасовым павышэнні аб’ёму здабычы вугалю. Дзеля гэтага ў шахце мусіць адкрыцца новы, 11 - ы ўчастак, аднак пры яго паскораным стварэнні не было часу дбаць пра бяспеку. Пра гэта ведае кіраўнік участку, чый старэйшы сын таксама пастанаўляе пайсці ў шахцёры. Каб пракарміць сваю будучую сям’ю: ягоная дзяўчына паведамляе яму, што ў іх будзе дзіця. У ролях: Марта Ісава (Martha Issov), Марэк Тацлік (Marek Taclk), Оскар Гэс (Oskar Hes), Іржы Ланґмаер (Ji Langmajer). рэж. Давід Ондржычэк (David Ondek), 2018 г. , Чэхія
БольшДакументальны фільм Нікаля Жалё распавядае пра гісторыю футбола ў Савецкім Саюзе і Расіі і паказвае, як у стане татальнага тэрору і кантролю футбол стаў адным з нямногіх аазісаў свабоды. У той самы час футбольныя палі ў СССР сталі месцам палітычнай і ідэалагічнай бітвы, відовішчам для народу і зброяй для КДБ. На Захадзе футбол набыў папулярнасць яшчэ ў 19 стагоддзі, у Расіі і Грузіі - значна пазней. Па гэтай прычыне бальшавікі глядзелі на гэтую буржуазную забава непрыхільна. У 1923 годзе па ініцыятыве НКУС было створана спартыўнае таварыства Дынама. Такім чынам злачынны орган савецкай улады прыблаў да рук футбол. Францыя, 2017 г. Рэжысура: Нікаля Жалё.
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір "Белсату" раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
БольшСатырычны штотыднёвы агляд апошніх грамадска - палітычных і паўсядзённых падзеяў у Расеі, Беларусі і на ўсёй постсавецкай прасторы. Найбольшая ўвага Расеі надаецца з - за таго, што іх цяперашні палітычны бамонд сваімі патаемнымі і схаванымі ад СМІ заявамі і рашэннямі стварае найбольш каларытныя для сатыры навіны.

БольшКалісьці Бэн Кэш і ягоная жонка Лэслі з’ехалі жыць у лес. Сваіх шасцярых дзяцей яны выхоўваюць самі. Дзеці размаўляюць на некалькіх мовах, ведаюць квантавую фізіку, разбіраюцца ў гісторыі і філасофіі. Пры гэтым яны ўмеюць паляваць, арыентавацца ў зорках і шыць адзенне са скураў. Смерць Лэслі вымушае Бэна з дзецьмі выправіцца ў горад. Сутыкненне з цывілізацыяй не абыдзецца без сюрпрызаў. рэж. Мэт Рос (Matt Ross), 2016 г. , ЗША
Больш