Хто падтрымлівае вайну ва Ўкраіне? Якая матывацыя ў прыхільнікаў баявых дзеянняў? І ці можна скласці адзіны партрэт гэтых людзей? У новым выпуску праграмы Шчыра кажучы мы распавядзем, якую дынаміку ўспрымання вайны сярод падтрыманых бачаць сацыёлагі, і чаму нельга давяраць сацыялагічным апытанням. А таксама разбярэмся, чаму некаторыя расейцы аддаюць перавагу ўвогуле не выказвацца на тэму вайны?
БольшСтужка праводзіць нас звілістым шляхам гісторыі праз лёс герояў, якія сталіся легендаю ірландскага народу і супрацьстаялі самаму магутнаму каланіяльнаму войску ў свеце. Вы даведаецеся пра трагічны лёс вязняў брытанскіх турмаў і падпісанне пагаднення ў Вялікую пятніцу 1998 г. , якое афіцыйна залагодзіла канфлікт. Гісторыя Ірландыі падаецца праз інтэрв’ю з людзьмі, якія перажылі час вострага супрацьстаяння паміж рэспубліканцамі і лаялістамі, мужчынамі і жанчынамі, палітыкамі, змагарамі за свабоду і звычайнымі мінакамі. Яны выказваюць свае погляды на вірлівае мінулае Ірландыі ды абмяркоўваюць уласную ролю ці то як здзяйсняльнікаў гвалтоўных дзеянняў, ці то як ахвяраў, а таксама дзеляцца перажываннямі і надзеямі на мірную будучыню вострава. рэж. Эманюэль Амон (Emmanuel Hamon), 2016 г. , Вялікая Брытанія - Францыя
БольшБеларускі піяр - менеджар Глеб Пакаціла пасля 2020 - га года атрымаў міжнародную абарону ва Украіне, уцёкшы ад рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі. І пасля пачатку вайны ён вырашыў не эвакуявацца, а застацца ў Кіеве, каб аддзячыць краіне за клопат і дапамогу.
БольшПерадача прысвечаная Беларускаму палку, які быў утвораны ўкраінцамі ў межах першай украінскай дзяржавы Гетманшчыны ў сярэдзіне XVII ст. Гэта быў складаны і крывавы час, калі казакі паднялі паўстанне супраць Рэчы Паспалітай і паклікалі на дапамогу Маскву. Беларускі полк, утвораны на земля ўсходняй Беларусі ўзначаліў казак - шляхціч Юрый Паклонскі. Ад пачатку ён ваяваў супраць караля, але пасля, зразумеўшы ўсю трагедыю братазабойчай вайны паўстаў супраць маскоўскіх войскаў.
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір "Белсату" раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
Больш1 Юрась і Алена цяпер жывуць у Гданьску. Сямейная пара з’ехала з Мазыра ад палітычнага пераследу. У Польшчы муж і жонка пачуваюцца ў бяспецы. Кожны дзень сябры і знаёмыя дасылаюць Юрасю фотаздымкі ды інфармацыю пра дыслакацыю расейскіх войскаў каля Мазыра. Уцягненне Беларусі ў расейскі напад на Украіну вельмі непакоіць Юрася, таму ён далучаецца да акцыяў салідарнасці, на якіх беларусы выступаюць супраць перабывання расейскіх войскаў у Беларусі. 2 Дзмітрый ужо меў на руках два пратаколы і адбыў 30 содняў арышту, калі наважыўся аформіць гуманітарную візу ў Польшчу. Але не паспеў. У дзверы кватэры, дзе маладзён жыў у Менску, аднойчы раніцаю пазванілі. Паклалі Дзіму тварам у падлогу і правялі ператрус. Сказалі, што затрымліваюць па падазрэнні ў падпале машыны суддзі. І, калі хлопец не прызнаецца, яму будзе вельмі дрэнна. На судзе супраць Дзмітрыя даваў хлуслівыя сведчанні сам следчы. Ён казаў, што бачыў хлопца там, дзе яго дакладна не было. Дзіма атрымаў яшчэ 15 содняў. Пасля арышту наш герой пакінуў Беларусь без візы, польскія памежнікі адправілі яго ў лагер для ўцекачоў. Цяпер маладзён жыве ў Варшаве: легалізаваўся, уладкаваўся на працу і зняў пакой. 3 Аляксандр жыве ў Цюрыху. З пачаткам вайны ва Украіне ягонае жыццё змянілася, Рэспубліка Беларусь прызнаная краінай - агрэсарам. Спосабам рэабілітацыі для героя стала валанцёрская дзейнасць у цэнтры збору гуманітарнай дапамогі для Украіны. Аляксандр працягвае вывучаць біялогію ва ўніверсітэце ў Цюрыху, ён паказвае нам сваё працоўнае асяроддзе.
БольшЛукавыя навіны беларускі анты фэйкавы праект, дзе журналісты выкрываюць хлусню і маніпуляцыі ў СМІ і словах чыноўнікаў.
БольшЛукавыя навіны беларускі анты фэйкавы праект, дзе журналісты выкрываюць хлусню і маніпуляцыі ў СМІ і словах чыноўнікаў.
БольшПасля 10 - гадовае адсутнасці Жан вяртаецца ў Бургундыю да цяжкахворага бацькі - вінароба, які неўзабаве памірае. Настае гарачая пара збору вінаграду, і Жан дапамагае сястры Жульет і брату Жэрэмі працягваць сямейную справу. Год яны ломяць галаву над тым, як заплаціць велізарны падатак на спадчыну, захаваўшы бацькоўскую маёмасць. За гэты перыяд Жан, Жульет, Жэрэмі ды іхныя зносіны сталеюць падобна да таго, як спее вырабленае імі маладое віно. У ролях: П’ё Мармай (Pio Marma), Ана Жырардо (Ana Girardot), Франсуа Сівіль (Franois Civil). рэж. Сэдрык Кляпіш (Cdric Klapisch), 2017 г. , Францыя
Больш