Аб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшРазмова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
БольшТэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 - 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
Больш1Радзівон Бегляк адзін з першых беларускіх бежанцаў у Латвіі. Ён быў затрыманы падчас акцый у Гомле, і кажа, што быў апошні, хто бачыў жывым ахвяру амапаўцаў Аляксандра Віхора. На Радзівона завялі крымінальную справу, ён переаехаў у Латвію і жыве ў лагеры для бежанцаў. 2Блогеры (Масква): У Сергея і Насты - паспяховы блог пра вандроўкі і 20 тысячаў падпісчыкаў. Пасля падзеяў жніўня блогеры змянілі накірунак, аніякіх вандровак і рэкламы, толькі самыя актуальныя навіны Беларусі. Яны літаральна жывуць падзеямі Беларусі і з - за моцных перажыванняў у Сяргея здарыўся інфаркт. Сяргей і Наста не здаюцца і знаходзяць моц патрымліваць не толькі саміх сябе, але і беларусаў. 3Сямейная пара беларускіх мастакоў зрабіла на ўласным гаўбцы ў Ізраілі плошчу Свабоды ды намалявала там пратэставы мурал. Насамрэч Лілія Паўлава і Павел Сарапеня пратэстоўцы са стажам, яшчэ з канца 80 - х гадоў мінулага стагоддзя. У 1995 годзе Павел Сарапеня балатаваўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі. А ў 1996 годзе, пасля рэферэндуму Лукашэнкі, сям’і давялося тэрмінова бегчы ў Ізраіль.
БольшУ дзяцінстве Раман Бандарэнка цікавіўся амаль усім: ён плаваў, гуляў у настольны тэніс і футбол, займаўся брэйкдансам і маляваў. Маляваць ён пачаў значна раней, чым гаварыць. І гэта было галоўнай справай, якое суправаджала яго ўсё жыццё. Гэткае кароткае жыццё. Пасля Архітэктурна - будаўнічага каледжа, ён скончыў Акадэмію Мастацтваў і ў войска пайшоў у 24, у спецназ. Служыў бацька і абодва дзеда, Iнакш было нельга. За што б не браўся гэты хлопец, у яго ўсё гарэла ў руках. Пасля службы пайшоў працаваць у краму "Востраў чысціні" грузчыкам і даслужыўся да дырэктара. Мара была маляваць кампутарныя гульні. Абавязкова б спраўдзілася, калі б ўвечары 11 лістапада Рома не выйшаў у свой двор. Туды прыйшлі людзі з пакетамі і нажніцамі зрэзаць сімвалічныя стужкi... Сёння ўсе кажуць, што Рома не мог справакаваць канфлікт, наадварот, ён усё заўсёды стараўся вырашыць мірным шляхам. Хлопца няма, яго забілі. Сказалі, што быў п'яным, у чарговы раз абгаварылi ахвяру пратэсту.
БольшСпрут падвойных продажаў кватэр, як біч беларускага рынку нерухомасці. Сотні пацярпелых, мільёны долараў зніклі ў невядомым накірунку. Аднак, вывучыўшы ўласнікаў будаўнічых фірмаў і адсачыўшы іх рахункі, каманда Давайце разбірацца выйшла на афшорныя кампаніі беларускіх буйных рэспектабельных бізнесоўцаў. А здабыўшы пэўныя дакументы журналісты выйшлі нават на асабістую лекарку Аляксандра Лукашэнкі. Што звязвае Святлану Канашэнку з фінансавым махляром? І з якой нагоды ўлюбёныя бізнесоўцы Лукашэнкі сплачваюць па пазыках фінансавага ашуканца, які зараз за кратамі глядзіце ў новым выпуску праграмы Давайце разбірацца.
БольшAўтары Жэстачайшага мульта ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
БольшЛеанарда да Вінчы быў не толькі славутым мастаком, але і навукоўцам. Да нас дайшло толькі 15 ягоных карцін і 6000 старонак навуковых рукапісаў. Яму прыпісваюць шэраг вынаходстваў, такіх як парашут, танк, кулямет, ратавальная камізэлька ды іншыя. Ці сапраўды ён вынайшаў іх сам або грунтаваўся на дасягненнях сваіх сёння ўжо забытых папярэднікаў? І чаму не яны, а менавіта Леанарда застаўся ў гісторыі як стваральнік шэрагу новых галінаў навукі?рэж. Марк Дэньеэлз (Mark Daniels), 2017 г. , Італія - ЗША
БольшПраз пяць гадоў пасля смерці мужа Нікі ўсё яшчэ не пагадзілася са стратай. Аднойчы ў арт - галерэі яна сустракае мужчыну, вельмі падобнага да памерлага каханага: у незнаёмца падобны твар і блакітныя вочы, ён такі ж ветлы, мае выдатнае пачуццё гумару ды апантаны мастацтвам. Агаломшаная Нікі робіць усё, каб пазнаёміцца і зблізіцца. Аднак неўзабаве разумее: мужчына ёй чужы ды мае свае таямніцы. рэж. Ар’е Позін (Arie Posin), 2013 г. , ЗШАУ ролях: Анэт Бэнінґ (Annette Bening), Джэрэд Гэрыс (Ed Harris), Робін Ўільямз (Robin Williams), Эймі Брэнэмэн (Amy Brenneman).
БольшЧаму Кастусь Каліноўскі - нацыянальны герой Беларусі і чаму яму сёння не даюць на гэта права? Наколькі беларускаарыентаваным было паўстанне Кастуся Каліноўскага? Чаму паўстанне зазнала паразу і як гэта паўплывала на беларускую гісторыю?
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшРазмова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
Больш1Радзівон Бегляк адзін з першых беларускіх бежанцаў у Латвіі. Ён быў затрыманы падчас акцый у Гомле, і кажа, што быў апошні, хто бачыў жывым ахвяру амапаўцаў Аляксандра Віхора. На Радзівона завялі крымінальную справу, ён переаехаў у Латвію і жыве ў лагеры для бежанцаў. 2Блогеры (Масква): У Сергея і Насты - паспяховы блог пра вандроўкі і 20 тысячаў падпісчыкаў. Пасля падзеяў жніўня блогеры змянілі накірунак, аніякіх вандровак і рэкламы, толькі самыя актуальныя навіны Беларусі. Яны літаральна жывуць падзеямі Беларусі і з - за моцных перажыванняў у Сяргея здарыўся інфаркт. Сяргей і Наста не здаюцца і знаходзяць моц патрымліваць не толькі саміх сябе, але і беларусаў. 3Сямейная пара беларускіх мастакоў зрабіла на ўласным гаўбцы ў Ізраілі плошчу Свабоды ды намалявала там пратэставы мурал. Насамрэч Лілія Паўлава і Павел Сарапеня пратэстоўцы са стажам, яшчэ з канца 80 - х гадоў мінулага стагоддзя. У 1995 годзе Павел Сарапеня балатаваўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі. А ў 1996 годзе, пасля рэферэндуму Лукашэнкі, сям’і давялося тэрмінова бегчы ў Ізраіль.
БольшЛялька (Lalka), серыял, Польшча, 1978 г. , рэж. Рышард Бэр (Ryszard Ber), у ролях Ежы Камас (Jerzy Kamas), Малгажата Браўнэк (Małgorzata Braunek), Браніслаў Паўлік (Bronisław Pawlik) і інш. Тэлевізійная адаптацыя аднайменнага рамана Балеслава Пруса, што належыць да залатога фонду польскай літаратуры. Серыял апавядае гісторыю кахання Станіслава Вакульскага, збяднелага шляхціца і былога паўстанца, што стаў паспяховым купцом, да варшаўскай арыстакраткі Ізабэлы Лэнцкай. Адметнай рысай гэтай экранізацыі ёсць надзвычайная блізкасць кінааповеду да арыгінальнага тэксту.
БольшСпрут падвойных продажаў кватэр, як біч беларускага рынку нерухомасці. Сотні пацярпелых, мільёны долараў зніклі ў невядомым накірунку. Аднак, вывучыўшы ўласнікаў будаўнічых фірмаў і адсачыўшы іх рахункі, каманда Давайце разбірацца выйшла на афшорныя кампаніі беларускіх буйных рэспектабельных бізнесоўцаў. А здабыўшы пэўныя дакументы журналісты выйшлі нават на асабістую лекарку Аляксандра Лукашэнкі. Што звязвае Святлану Канашэнку з фінансавым махляром? І з якой нагоды ўлюбёныя бізнесоўцы Лукашэнкі сплачваюць па пазыках фінансавага ашуканца, які зараз за кратамі глядзіце ў новым выпуску праграмы Давайце разбірацца.
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір Белсату раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
БольшЯк палітыка пасля выбараў паўплывала на жыццё ў беларускіх школах? Як ціснуць на пратэставых настаўнікаў і вучняў? Як памянялася ідэалагічная работа ў галіне сярэдняй адукацыі? Наколькі яна цяпер канкурэнтаздольная ў міжнародным кантэксце? На гэтыя пытанні мы даем адказы ў новым выданні перадачы Шчыра кажучы.
БольшПраграма Вот так распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове - зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшРазмова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
БольшMалады Пілсудскі - мастацкі, гістарычны, прыгодніцкі серыял (Польшча, 13 серый, 20182019). Рэжысёр: Ярослаў Маршэўскі (Jarosław Marszewski). Серыял расказвае пра групу змоўшчыкаў, якія змагаліся супраць царызму пры канцы ХІХ у пачатку ХХ ст. Галоўныя героі малады Юзэф Пілсудскі (адзін са стваральнікаў незалежнай польскай дзяржавы ў першай палове ХХ ст.) і ягоныя найбліжэйшыя сябры (пазнейшыя прэм’ер - міністры і прэзідэнты). Малады Пілсудскі ўдзельнічае ў стварэнні Польскай сацыялістычнай партыі, шмат сіл аддае на друкаванне газеты партыі Robotnik. Арышты, нават вар’ятня Але талісман Юзэфа Пілсудскага польскі грош часу Напалеона нібыта ўва ўсім выручае маладога рэвалюцыянера.
БольшАдзіны позірк / Juste un regardСерыял. Драма, крымінал. Францыя. 2017 г. Рэжысёр: Людавік Кальбо - Жустэн (Ludovic Colbeau - Justin). Аўтары: Гарлан Кобэн (Harlan Coben) і Сіднэ Ґалёнд (Sydney Gallonde). У галоўных ролях: Віржыні Ледуаен (Virginie Ledoyen), Т’еры Нэвік (Thierry Neuvic). Адзіны позірк на стары фотаздымак перавярнуў жыццё Эвы Бафіс. На ім яна пазнала свайго мужа ў кампаніі незнаёмых людзей. Не паспеўшы атрымаць адказы на адны пытанні, яна сутыкаецца з новымі, бо Баст’ен раптоўна знікае сярод ночы, пакінуўшы дзяцей у прыгарадным гатэлі. Да пошукаў мужа далучыўся даўні знаёмец крімінальнік, чый сын загінуў у пажары пятнаццаць гадоў раней, і дзе ледзь не загінула сама Эва. Падзеі мінулага адбіваюцца ў цяперашнім і пагражаюць усёй ейнай сям’і.
БольшДва эксцэнтрычныя беларускія чыноўнікі мусяць 31 - га снежня зладзіць урачыстае адкрыццё атамнай электрастанцыі. Здараецца ж аварыя, якая адкрые партал у паралельную рэчаіснасць. Чыноўнікі трапляюць у свет, які вельмі нагадвае Беларусь. Але праз некаторы час героі разумеюць, што гэта не тая краіна, да якой яны прызвычаіліся. Аказваецца, што яны трапілі ў новую Беларусь, жыхары якой перамаглі ў барацьбе з дыктатурай.
БольшШоу ад творчых беларусаў, гатовых зрабіць свой унёсак у Новую Беларусь і Новы год. Песні пратэсту, віншаванні ад музыкаў і невялікія скетчы ў партызанскім стылі. Удзел бяруць беларускія ды замежныя зоркі, а таксама жыхары самых актыўных двароў Менску. Дзея адбываецца ў Беларусі, Украіне, Расеі, Польшчы, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі ды на Кіпры.

Больш