Хто падтрымлівае вайну ва Ўкраіне? Якая матывацыя ў прыхільнікаў баявых дзеянняў? І ці можна скласці адзіны партрэт гэтых людзей? У новым выпуску праграмы Шчыра кажучы мы распавядзем, якую дынаміку ўспрымання вайны сярод падтрыманых бачаць сацыёлагі, і чаму нельга давяраць сацыялагічным апытанням. А таксама разбярэмся, чаму некаторыя расейцы аддаюць перавагу ўвогуле не выказвацца на тэму вайны?
Больш1 Юрась і Алена цяпер жывуць у Гданьску. Сямейная пара з’ехала з Мазыра ад палітычнага пераследу. У Польшчы муж і жонка пачуваюцца ў бяспецы. Кожны дзень сябры і знаёмыя дасылаюць Юрасю фотаздымкі ды інфармацыю пра дыслакацыю расейскіх войскаў каля Мазыра. Уцягненне Беларусі ў расейскі напад на Украіну вельмі непакоіць Юрася, таму ён далучаецца да акцыяў салідарнасці, на якіх беларусы выступаюць супраць перабывання расейскіх войскаў у Беларусі. 2 Дзмітрый ужо меў на руках два пратаколы і адбыў 30 содняў арышту, калі наважыўся аформіць гуманітарную візу ў Польшчу. Але не паспеў. У дзверы кватэры, дзе маладзён жыў у Менску, аднойчы раніцаю пазванілі. Паклалі Дзіму тварам у падлогу і правялі ператрус. Сказалі, што затрымліваюць па падазрэнні ў падпале машыны суддзі. І, калі хлопец не прызнаецца, яму будзе вельмі дрэнна. На судзе супраць Дзмітрыя даваў хлуслівыя сведчанні сам следчы. Ён казаў, што бачыў хлопца там, дзе яго дакладна не было. Дзіма атрымаў яшчэ 15 содняў. Пасля арышту наш герой пакінуў Беларусь без візы, польскія памежнікі адправілі яго ў лагер для ўцекачоў. Цяпер маладзён жыве ў Варшаве: легалізаваўся, уладкаваўся на працу і зняў пакой. 3 Аляксандр жыве ў Цюрыху. З пачаткам вайны ва Украіне ягонае жыццё змянілася, Рэспубліка Беларусь прызнаная краінай - агрэсарам. Спосабам рэабілітацыі для героя стала валанцёрская дзейнасць у цэнтры збору гуманітарнай дапамогі для Украіны. Аляксандр працягвае вывучаць біялогію ва ўніверсітэце ў Цюрыху, ён паказвае нам сваё працоўнае асяроддзе.
БольшНа тэлеканале Белсат стартуе новае аналітычнае ток - шоу План Б адзіны праект такога кшталту ў беларускай медыяпрасторы. Госці і эксперты збіраюцца ў адной вялікай студыі, аналізуюць і абмяркоўваюць палітычныя падзеі і сцэнары развіцця важных для грамадства працэсаў. Аўтары ток - шоу План Б кіруюцца журналісцкай этыкай і імкнуцца, каб у студыі гучалі розныя меркаванні, якія могуць не падабацца тым ці іншым палітычным кан’юнктурам. На сувязь са студыяй выходзяць эксперты з розных краін свету, у тым ліку з Беларусі.
БольшЛітаральна за некалькі дзён да Другое сусветнае вайны з Люўру таемна вывезлі і надзейна схавалі больш за 4 тыс. экспанатаў. Гэтай унікальнай аперацыяй кіраваў дырэктар Нацыянальных музеяў Францыі Жак Жажар. Пра гэтага чалавека, якому свет абавязаны ўратаваннем неацэнных скарбаў культуры, мала што было вядома. Удзельнікі супраціву трымаліся ў ценю, а дырэктар Жажар быў выключна сціплым чалавекам. Як яму ўдалося гэта зрабіць?рэж. Жан - П’ер Дэвіле (Jean - Pierre Devillers) і П’ер Пашар (Pierre Pochard), 2014 г. , Францыя
БольшСатырычны штотыднёвы агляд апошніх грамадска - палітычных і паўсядзённых падзеяў у Расеі, Беларусі і на ўсёй постсавецкай прасторы. Найбольшая ўвага Расеі надаецца з - за таго, што іх цяперашні палітычны бамонд сваімі патаемнымі і схаванымі ад СМІ заявамі і рашэннямі стварае найбольш каларытныя для сатыры навіны.
БольшКалі 24 лютага 2022 года Расія ўварвалася ва Украіну, сотні тысяч бежанцаў вырушыла на захад. Найбольш, бо 2 мільёны чалавек, перасеклі мяжу ў напрамку Польшчы, але на пагранпераходах са Славакіяй і Венгрыяй таксама значна павялічыўся рух, выкліканы ўцёкамі ад вайны. Практычна ўся заходняя Украіна запоўнена бежанцамі з раёнаў ахопленых ваеннымі дзеяннямі. У гасцініцах і на прыватных кватэрах не хапае месцаў. На вакзалах натоўпы бежанцаў чакаюць цягнікоў, якія вывезуць іх за мяжу. Самым вялікім транзітным пунктам з'яўляецца Львоў. Гэта адтуль людзі выязджаюць у Польшчу. Сярод бежанцаў ёсць людзі, якія не хочуць пакідаць краіну, толькі папросту перачакаць вайну ў заходняй Украіне з надзеяй, што расійская армія так далёка не дойдзе. У Львове можна сустрэць таксама людзей, пераважна маладых, якія вяртаюцца з Польшчы, каб перайсці ваеннае абучэнне і паехаць на ўсход змагацца з расіянамі. Влад нарадзіўся ў Валнавасе ва ўсходняй Украіне. Яму 26 гадоў. Удзельнічаў на Майдане ў 2014 годзе, затым змагаўся з сепаратыстамі на Данбасе. Апошнія гады жыў у Харкаве, паступіў у акадэмію мастацтваў, вучыўся жывапісу. Калі пачалася вайна, пайшоў у Тэрытарыяльную абарону і абараняў горад. Быў ранены. З бальніцы паехаў у Львоў, дзе жыве ў знаёмага Макса. З Харкава выклікаў у Львоў сяброўку Рыту з маці Ленай і кошкай Кексам. Праз некалькі дзён ён возьме са Львова двух новых добраахвотнікаў Івана і Сергія, з якімі паедзе ў Харкаў, каб абараняць горад ад рускіх захопнікаў. У рэпартажы мы ўбачым маладых украінскіх хлопцаў, якія прынялі самае важнае рашэнне ў сваім жыцці, а таксама бежанцаў у асобе Лены і Рыты, якія распавядаюць пра рашэнне пакінуць родны горад і пра вялікае аб'яднанне ўкраінскага народа ва ўмовах вайны.

БольшУ чым феномен папулярнасці ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і як ён выкарыстоўвае велізарны сацыяльны мандат? Ці можа паўніна ўлады пры слабасці дзяржаўных інстытутаў стаць спакусаю аўтарытарнага кіравання? Фільм разбор самай відовішчнай палітычнай кар’еры ў цяперашняй Еўропе. рэж. Барбара Владарчык, 2020 г. , Польшча
Больш