Размова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
БольшАляксандр Віхор не хадзіў на галасаванне і ў акцыях пратэсту ўдзелу не браў. Дзень выбараў 9 жніўня для яго быў звычайным выходным, вечар якога ён планаваў правесці разам з каханаю дзяўчынай. У дарозе да яе Аляксандра затрымалі. Назаўжды. Хлопца па - зверску закатавалі працаўнікі праваахоўных органаў. Закатавалі да смерці. Мама Аляксандра галасавала за Лукашэнку. Яна верыла яму, верыла ў сваю будучыню, верыла ў свайго сына Па факце забойства Сашы ладзяць правяранне, распачынаць крымінальную справу адмовіліся. Яшчэ адзін беларус Генадзь Шутаў працаваў дальнабойнікам, удома бываў рэдка і нядоўга, а таму на пратэст пайшоў разам з сябрам, проста пацікавіцца. Увечары мужчыны збіраліся разыходзіцца, але нарваліся на банду міліцыянтаў. Генадзь таксама не вярнуўся дадому: яму стрэлілі проста ў патыліцу. Супраць нябожчыка і ягонага сябра распачалі крымінальную справу аб супраціве гэтак званым праваахоўнікам, а вось за смерць Генадзя адказваць ніхто не будзе. У Следчым камітэце сказалі, што для распачынання гэткае крымінальнае справы недастаткова падставаў. Вось так і жывём - за межамі прававога поля, у краіне, дзе закон не працуе. 2020 г. , Беларусь
БольшГісторыя брытанскай вялікасці праз прызму поп - музыкі. Пасля Другое сусветнае вайны Брытанія згубіла свой статус звышдзяржавы. Сваё глабальнае значэнне гэтая краіна захавала дзякуючы музычным дасягненням брытанскіх гуртоў. Пачынаючы з "Бітлз" і "Роўлінґ Стоўнз" свет жыве ва ўмовах усё новых хваляў "брытанскага музычнага ўварвання". Гэтак называюць дамінацыю брытанскіх гуртоў у свеце папулярнае музыкі. Брытанцы робяцца вызначальнікамі музычных трэндаў. Чаму гэтак сталася, дзякуючы чаму Брытанія вядзе рэй у свеце поп - музыкі?рэж. Эрнст Торсэн (Ernst Thorsten), 2017 г. , Нямеччына
БольшФільм прысвечаны 85 - годдзю беларускага савецкага рэжысёра Валянціна Вінаградава, сакурсніка Андрэя Таркоўскага і Васіля Шукшына, а таксама прымеркаваны да 50 - годдзя з выхаду аднаго з самых дзіўных савецкіх фільмаў, "Усходні калідор". Стужка нашмат апярэдзіла свой час і магла б стаць родапачынальніцаю нацыянальнага жанру, але цяпер забытая, як і яе аўтар. рэж. Андрэй Кудзіненка, Беларусь 2018 г.
БольшПра муры, двары і пераклады, пра вершы, што добра "заходзяць" падчас суседскіх дваровых імпрэзаў, пра каталонскі слуп пры дыктатуры Франка, што трэба зваліць ды што суладны і нашаму беларускаму шматгадоваму ярму, аб прэміі Ежы Ґедройца, але не тую, дзе даюць шмат грошай, пра беларускую мову, што даўно выйшла з гета ды нічога з ёй ужо не зробіцца, гутарым (а таксама спяваем і слухаем вершы) з адным з найлепшых беларускіх паэтаў сучаснасці Андрэем Хадановічам.
БольшУдома ў Біла і Джэнэт збіраюцца старыя сябры пасядзець, папіць добрага віна, падзяліцца навінамі, пагатоў у жыцці кожнага з прыяцельскай кампаніі адбываецца нешта цікавае. Здавалася б, нічога незвычайнага на вечарынцы не павінна было здарыцца, але раптам Біл раскрыў сваю таямніцу і настрой ува ўсіх рэзка сапсаваўся. Цяпер старыя сябры не могуць трымаць у сабе таго, што насамрэч думаюць пра іншых, і гатовыя ледзь не перагрызці адно аднаму горла. У ролях: Бруна Ґанц (Bruno Ganz), Патрыша Кларксан (Patricia Clarkson), Чэры Джоўнз (Cherry Jones), Кільян Мэрфі (Cillian Murphy), Крыстын Скот Томас (Kristin Scott Thomas) і інш. рэж. Сэлі Потэр (Sally Potter), 2017 г. , Вялікая Брытанія
БольшЛялька (Lalka), серыял, Польшча, 1978 г. , рэж. Рышард Бэр (Ryszard Ber), у ролях Ежы Камас (Jerzy Kamas), Малгажата Браўнэк (Małgorzata Braunek), Браніслаў Паўлік (Bronisław Pawlik) і інш. Тэлевізійная адаптацыя аднайменнага рамана Балеслава Пруса, што належыць да залатога фонду польскай літаратуры. Серыял апавядае гісторыю кахання Станіслава Вакульскага, збяднелага шляхціца і былога паўстанца, што стаў паспяховым купцом, да варшаўскай арыстакраткі Ізабэлы Лэнцкай. Адметнай рысай гэтай экранізацыі ёсць надзвычайная блізкасць кінааповеду да арыгінальнага тэксту.
БольшРазмова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
БольшМаладая беларуская мастачка едзе ў Польшчу ў госці да свайго сябра, сталага веку мастака Анджэя Струмілы. Гэтая вандроўка дае ёй магчымасць забыць пра гарадскі тлум, яму - пра самоту. Маляванне, размовы, верхавая язда, хатнія справы... Прыемнае баўленне часу ў асабняку Анджэя перарываецца толькі званкамі мужа мастачкі, які просіць яе вярнуцца дадому. Але яна хоча застацца даўжэй: тут засталіся няскончаныя справы. рэж. Андрэй Куціла, 2019 г. Беларусь
БольшЯк Паўночная Карэя стварыла сваю ядравую бомбу? Як напраўду падзялілі Індыю? Цяпер, калі ўвесь свет глядзіць на Азію, як ніколі важна разумець найноўшую гісторыю найбольшае часткі свету. Серыял "Стагоддзе Азіі" аналізуе паваротныя падзеі, што фармавалі цяперашняе стагоддзе гэтае прасторы, крытычна разглядаючы агульнапрынятыя меркаванні ды апавядаючы пра гістарычных дзеячаў і вызначальныя падзеі. 2019г. , СінгапурСмерць Маў (The Death of Mao)Маў да сёння застаецца папулярным, ягоную памяць шануюць многія кітайцы. Але сучаснай звышдзяржавай і эканамічным монстрам Кітай пачаў рабіцца толькі пасля смерці Вялікага стырнавога ў 1976. Гэты фільм апавядае пра зацятае змаганне за ўладу пасля смерці Маў.
БольшAўтары Жэстачайшага мульта ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
БольшУ праграме Лукавыя навіны нашы журналісты скрупулёзна правяраюць навіны як у дзяржаўных, так і ў незалежных СМІ і паведамляюць, калі меркаваннем гледачоў маніпулявалі, калі чагосьці не дагаворвалі і калі казалі цалкам няпраўду.
БольшДзікае паляванне Старэйшы клуб рыцараў пазбавілі памяшканняНепакорная гімназія Бацькі і вучні на адным бакуСмелыя і неверагодныяПенсіянеры засвойваюць кампутарную пісьменнасцьЗакладнікі сістэмы Сваякі анархістаў не могуць перадаць перадачы ў турму
БольшТэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 - 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
Больш1Радзівон Бегляк адзін з першых беларускіх бежанцаў у Латвіі. Ён быў затрыманы падчас акцый у Гомле, і кажа, што быў апошні, хто бачыў жывым ахвяру амапаўцаў Аляксандра Віхора. На Радзівона завялі крымінальную справу, ён переаехаў у Латвію і жыве ў лагеры для бежанцаў. 2Блогеры (Масква): У Сергея і Насты - паспяховы блог пра вандроўкі і 20 тысячаў падпісчыкаў. Пасля падзеяў жніўня блогеры змянілі накірунак, аніякіх вандровак і рэкламы, толькі самыя актуальныя навіны Беларусі. Яны літаральна жывуць падзеямі Беларусі і з - за моцных перажыванняў у Сяргея здарыўся інфаркт. Сяргей і Наста не здаюцца і знаходзяць моц патрымліваць не толькі саміх сябе, але і беларусаў. 3Сямейная пара беларускіх мастакоў зрабіла на ўласным гаўбцы ў Ізраілі плошчу Свабоды ды намалявала там пратэставы мурал. Насамрэч Лілія Паўлава і Павел Сарапеня пратэстоўцы са стажам, яшчэ з канца 80 - х гадоў мінулага стагоддзя. У 1995 годзе Павел Сарапеня балатаваўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі. А ў 1996 годзе, пасля рэферэндуму Лукашэнкі, сям’і давялося тэрмінова бегчы ў Ізраіль.
БольшПраграма Вот так распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове - зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшРазмова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
БольшTop Gear - аўтамабільны тэлечасопіс каналу Бі - Бі - Сі. 23 сезон з новымі вядоўцамі і нязменным аўтамабільным драйвам.
БольшХтосьці займаецца белым бізнесам, хтосьці чорным, а ўлюбёны колер бізнесу новага амерыканца Юрыя Арлова - шэры. Надыходзіць дзень, калі ў паспяховага камерсанта ёсць усё: шыкоўная кватэра ў Нью - Ёрку, каханая жонка - прыгажуня, любы сынок Нікі і нават уласны парк самалётаў. Зрэшты, гэта ненадоўга: за дзейнасцю Юрыя ўжо пільна сочыць Інтэрпол у асобе агента Джэка Вэлентайна. Бо ў Юрыя незвычайны бізнес - міжнародны гандаль агнявою зброяй. Фільм грунтуецца на рэальных падзеях. Найбуйнейшыя прадаўцы агнявой зброі ў свеце - гэта ЗША, Вялікая Брытанія, Расея, Францыя і Кітай. Усе яны ўваходзяць у пяцёрку заўсёдных чальцоў Рады бяспекі ААН. У ролях: Нікалас Кейдж (Nicolas Cage), Джэрэд Лэтаў (Jared Leto), Брыджэт Мойнаган (Bridget Moynahan). рэж. Эндру Нікал (Андрэw Niccol), 2005 г. , ЗША - Францыя - Нямеччына

Больш