Аб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшПершыя тры гады незалежнасці вызначаліся радасным парывам аднаўляць сваю дзяржаву, культуру ды мову, збіраць і вяртаць беларушчыну, традыцыі, будаваць дэмакратычную дзяржаву. Нацыя пачала кансалідоўвацца дзеля гэтых высокіх мэтаў. 25 сакавіка 1993 г. упершыню ўрачыста адзначылі Дзень Волі. Да і пасля 1993 - га 25 сакавіка святкавалі нелегальна, пераважна пад міліцэйскімі дручкамі. У ліпені 1993 - га адбыўся Першы зезд беларусаў свету, які выказаўся за паяднанне беларускае нацыі ды кансалідацыю беларусаў дзеля нацыянальна - дзяржаўнага будаўніцтва і росквіту культуры. Паралельна ішло змаганне са старою камуністычнаю наменклатурай: ладзіліся антыкамуністычныя мітынгі, маршы, пікеты, шэсці на Курапаты. Палітычным і культурніцкім цэнтрам беларускага нацыянальна - дэмакратычнага руху з канца 1992 г. была сядзіба БНФ на вуліцы Варвашэні. Сведкі - Уладзімір Колас, Мікалай Пінігін, Радзім Гарэцкі.
Больш"Vox populi" з лацінскай мовы значыць "голас народу". Вас чакае серыя з дзесяці адмысловых праграмаў з мэтаю паказаць, як жыхары Беларусі ператвараюцца з палітычна пасіўнага ў свядомае грамадства. Гасцямі ў студыі будуць людзі, якіх яшчэ некалькі месяцаў таму палітыка не турбавала, але, назіраючы за сітуацыяй з выбарамі, яны зразумелі, што змены ў краіне магчымыя. І цяпер настаў час рэальна пазмагацца за сумленныя выбары. госць Максім Паршута
Больш