Выданне прысвечанае гісторыі адносінаў БНР і УНР у 1918 - 1920 гадах. Акцэнт робіцца на складаным пытанні вызначэння межаў паміж гэтымі дзяржавамі, а таксама на пазітыўнай супрацы ў цяжкіх умовах грамадзянскай вайны.
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір "Белсату" раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. У цяперашнія часы яно не магло абмінуць ваеннай тэматыкі.
БольшШэйх Муджыбур Рахман адыгрываў вялізную ролю ў пераходзе Ўсходняга Пакістана ад ісламскага нацыяналізму Джыны 1947 г. да бенгальскага лінгвістычнага і культурнага нацыяналізму, што прывёў да стварэння Бангладэш. На гражданскае непадпарадкаванне пакістанская армія адказвала ваеннымі злачынствамі, якія прывялі да перасялення 3 мільёнаў бенгальцаў. Прычыны, што стаяць за ўздымам Муджыба і ягонай гвалтоўнай смерцю ў 1975 г. , да сёння падзяляюць бангладэшцаў на прыхільнікаў ісламскай і свецкай дзяржавы.
БольшМазаіка жыццёвага шляху бліскучай опернай спявачкі Марыі Калас, амерыканкі грэцкага паходжання, складзеная з інтэрв’ю, выступаў, відэазапісаў з сямейнага архіву, лістоў і ейных неапублікаваных мемуараў, што чытае Фані Ардан. Марыя Калас стаіць у шэрагу самых знакамітых оперных выканаўцаў ХХ ст. рэж. Том Вольф (Tom Volf), 2017 г. , Францыя
БольшЭпічны аповед пра некалькі пакаленняў польскае сям’і з мястэчка Брвінаў пачынаецца з часу незадоўга да Першае сусветнае вайны, калі нараджаюцца першыя ў сям’і Вінных блізняты - Аня і Маня. Іхная маці гіне пры родах, але ейны дух суправаджае адну з сясцёр - Аню, якая з маленства выяўляе здольнасць прадбачыць будучыню. Пакручастыя павароты лёсу сямейнікаў на фоне драматычных падзеяў XX ст. Тэлевізійная адаптацыя аднайменнай трылогіі Албэны Ґрабоўскай, што выйшла ў 2015 г. і стала бестселерам.
БольшУ трыццаць з нечым гадоў Тэдзі робіцца даўншыфтарам і з’язджае жыць на самоце. Ягоная хата на беразе Байкалу адмежаваная ад цывілізацыі дзясяткамі кіламетраў бездарожжа. Падчас снежнай буры мужчыну ратуе ад смерці іркуцкі забойца, які хаваецца ў тых краях. Гэта кладзе пачатак сяброўству паміж французам і расейцам. У 2017 г. стужка "У сібірскіх лясах" атрымала ўзнагароду "Сэзар" у намінацыі "Найлепшая арыгінальная музыка". рэж. Сафі Нэбу, 2016 г. , Францыя - Расея
БольшЯкія матывы падзеяў, звязаных з агрэсіўнаю вонкаваю палітыкаю Расеі ў дачыненні не толькі суседніх краінаў? Якое яно, галоўнае адрозненне русского мира ад заходняй цывілізацыі? Якім чынам складаліся метады і прылады расейскай палітыкі ў гістарычнай рэтраспектыве, ды як іх выкарыстоўваюць расейскія ўлады сёння? Як усё гэта адлюстроўваецца ва ўнутранай палітыцы ды ў прыватнасці на становішчы чалавека і асноўных правоў ды свабодаў? У размовах з навукоўцамі - гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі, культуролагамі, сведкамі ды ўдзельнікамі падзеяў можна выкрыць утоеныя "спружыны" расейскае палітыкі, што далі штуршок ужо здзейсненым трагедыям і якія, на жаль, могуць адбывацца надалей. Як з XVI стагоддзя фармаваліся дачыненні дзвюх праваслаўных краінаў - Грузіі ды Расеі? Першыя кантакты і матывы дзеянняў абодвух бакоў, што прывялі да падману ды гвалтоўнага далучэння Грузіі да імперыі. рэж. Юрый Хашчавацкі, 2018 г. , Беларусь
БольшГероі праграмы - беларусы якім давялося ўцякаць са сваёй краіны праз пераслед уладаў. Пасля пачатку вайны ў 2022 годзе яны згуртаваліся ў полк Каліноўскага, каб ваяваць за свабодную Украіну. А ў будучыні - і за свабодную Беларусь. Герой гэтага выдання Кусь актыўны ўдзельнік пратэстаў 2020 года ў Беларусі. У лістападзе 2020 года быў затрыманы на чаяванні ў Баранавічах, да суда ўтрымліваўся ў ізалятары, атрымаў штраф 10 базавых велічыняў. Пасля ператрусу 18 снежня 2020 года выехаў у Літву. У сакавіку 2022 года запісаўся ў шыхты добраахвотнікаў палка Каліноўскага.
БольшСтужка на матывы дзвюх кніг Коліна Кларка, дзе ён распавядае, як пасля ўніверсітэту стаўся памочнікам рэжысёра. У сваім дзённіку той згадвае пра стварэнне фільму "Прынц і шоўґэрл" 1957 г. , у якім здымаліся Мэрылін Манро і Лорэнс Алівіе. Стужку "Тыдзень з Мэрылін" здымалі ў тых самых месцах, што наведвала Мэрылін, рэжысёр нават карыстаўся тою самаю студыяй. рэж. Сайман Кертыс (Simon Curtis), 2011 г. , Вялікая Брытанія - ЗША
БольшRostany годная беларуская электроніка ў #BML. Яны спалучаюць электронную танцавальную музыку з рок - н - рольным гітарным драйвам, а наагул вольна пачуваюцца ці не ва ўсіх сучасных музычных стылях. Іх дужа шануюць у... Кітаі, куды музыкі штогод ездзяць з турамі. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live з жывым сэтам выступіць гурт Rostany. У размове з вядоўцай Мірай Шульц лідар гурта Віктар Рудэнка распавядзе, чым іхная музыка зачаравала кітайскую публіку, згадае пра выступы з Ірынай Дарафеевай і спробы прарвацца на расейскі ды польскі музычны рынак, прыгадае свой ранейшы гурт, які пакінуў след у беларускай музычнай гісторыі, Dali.
Больш