Чарнобыль праз 36 год. Колькі Беларусь траціць бюджэтных сродкаў на пераадоленне наступстваў аварыі на ЧАЭС штогод? Лукашэнка імкнецца зменшыць афіцыйную зону чарнобыльскага забруджвання і ўключыць землі ў гаспадарчы абарот. Што гэта дасць эканоміцы краіны? Наколькі ўклад будзе важкі? Ці мае грамадскасць аб'ектыўную і поўную інфармацыю аб стане зоны адчужэння? А таксама, атакуючы і захопліваючы АЭС, якія нормы і правілы МАГАТЭ парушыла Расея?
БольшУ новым сезоне Жэстачайшага мульта аўтары ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
БольшЛукавыя навіны беларускі анты фэйкавы праект, дзе журналісты выкрываюць хлусню і маніпуляцыі ў СМІ і словах чыноўнікаў.
БольшГероем рэпартажу стаў беларус з Ірпеня Павел Васілевіч, дом якога быў знішчаны падчас вайны.
БольшВаенныя дзяўчаты (Wojenne dziewczyny), серыял, Польшча, 2017 г. , рэжысёр Міхал Рагальскі (Michał Rogalski), у ролях Марта Мазурэк (Marta Mazurek), Ванэса Александэр (Vanessa Aleksander), Александра Пісуля (Aleksandra Pisula), Міхал Чэрнэцкі (Michał Czernecki), Данута Стэнка (Danuta Stenka) і інш. Гераіні серыялу, тры маладыя польскія дзяўчыны, маюць вельмі мала агульнага адна з адной. Эва віртуозна валодае адмычкамі і, нягледзячы на малады ўзрост, ужо набыла вядомасць у варшаўскім крымінальным свеце. Дачка заможных габрэйскіх бацькоў Марыся грае на альце і выступае на міжнародных конкурсах. Ірэна з сям’і польскай інтэлігенцыі толькі рыхтуецца вывучаць хімію ў універсітэце. Наўрад ці яны калісьці сустрэліся б, калі б не вайна. Гітлераўская акупацыя і супраціў захопнікам робяць з гэтых розных дзяўчат найлепшых сябровак.
БольшШэйх Муджыбур Рахман адыгрываў вялізную ролю ў пераходзе Ўсходняга Пакістана ад ісламскага нацыяналізму Джыны 1947 г. да бенгальскага лінгвістычнага і культурнага нацыяналізму, што прывёў да стварэння Бангладэш. На гражданскае непадпарадкаванне пакістанская армія адказвала ваеннымі злачынствамі, якія прывялі да перасялення 3 мільёнаў бенгальцаў. Прычыны, што стаяць за ўздымам Муджыба і ягонай гвалтоўнай смерцю ў 1975 г. , да сёння падзяляюць бангладэшцаў на прыхільнікаў ісламскай і свецкай дзяржавы.
БольшВыданне прысвечанае гісторыі адносінаў БНР і УНР у 1918 - 1920 гадах. Акцэнт робіцца на складаным пытанні вызначэння межаў паміж гэтымі дзяржавамі, а таксама на пазітыўнай супрацы ў цяжкіх умовах грамадзянскай вайны.
БольшНеапалец Лючана жыве небагата і весела. Ён мае рыбную крамку, жонку, дзяцей, шматлікіх сваякоў і пачуццё гумару. Аднойчы ў ягоным жыцці з’яўляецца рэаліці - шоў "Вялікі брат": дзеля жарту Лючана ідзе на кастынг, потым яго клічуць на другі тур, пасля ён узрушана чакае тэлефанавання з Рыму. рэж. Матэа Гаронэ (Matteo Garrone), 2014 г. , Італія - Францыя
БольшСтары Ольса у #BML Premium: галоўныя гіты і сюрпрызы. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live у фармаце прэміюм гурт Стары Ольса святкуе сваё 20 - годдзе. З гэтай нагоды музыкі падрыхтавалі сюрпрызы, якія пакажуць разам з этапнымі творамі. У размове з Міраю Шульц яны распавядуць пра свой пяты тур па ЗША, у межах якога далі 113 выступаў за 45 дзён, ды згадаюць самыя цікавыя і нечаканыя факты з гісторыі сваёй каманды.
Больш