Нашая здымачная група "Маю права" сустракаецца з Ігарам Парункевічам у Вільні. Са жніўня 2020 года пастаўскі бізнесовец Ігар Парункевіч актыўна падтрымліваў людзей, якія пацярпелі ад гвалту беларускіх карных органаў.
БольшГероем рэпартажу стаў беларус з Ірпеня Павел Васілевіч, дом якога быў знішчаны падчас вайны.
БольшТрапіўшы ў кіпцюры Галоўнага палітычнага ўпраўлення, драматург Францішак Аляхновіч зразумеў, што яго хочуць ператварыць у паслухмяную пешку, якая будзе прыносіць у пашчу савецкаму малоху ўсё новыя ахвяры. Як скінуць з сябе мёртвую хватку органаў? Як нават у самай цяжкай сітуацыі застацца чалавекам і здабыць свабоду? Вострасюжэтная шпіёнская драма пра тое, што нават з самай безвыходнай сітуацыі ёсць выйсце.
БольшВажнае для нашага рэгіёну найменне мае пакручастую гісторыю. У выданні прапануюцца гіпотэзы паходжання слова, а таксама апавядаюцца прычыны, чаму яно перастала асацыявацца з Украінай і ў пэўны момант стала назваю Маскоўскага княства.
БольшЛарыса Геніюш - адна з найлепшых паэтак Беларусі. Аднак імя творцы не сустрэнеш у школьных падручніках беларускай літаратуры. Чаму Ларысе Геніюш не знайшлося месца ў "праўрадавым" нацыянальным пісьменстве?
БольшУ снежні 2018 года, пасля гадоў спрэчак і намаганняў, афіцыйна ўзнікла Праваслаўная Царква Украіны, якую прызнаў Канстантынопальскі патрыярхат. Гэтая важная для ўкраінскага народу падзея мела ўмацаваць незалежнасць Украіны, асабліва ў тым, што датычыць расейскіх уплываў. Пасля таго ўрачыстага моманту ва Украіне вядуцца дыскусіі: якія прыходы прызнаюць аўтакефалію і ўвойдуць у склад новай Царквы, а якія захочуць застацца ў структурах Расейскай Праваслаўнай Царквы? Спрэчка закранае амаль кожны рэгіён краіны. Рэлігійнае пытанне ва Украіне зрабілася для аўтаркі фільму, Барбары Владарчык, пунктам адліку для таго, каб распавесці, што падзяляе і што лучыць украінскае грамадства. Pэж. Барбара Владарчык, 2019 г. , Польшча
БольшУ новым сезоне Жэстачайшага мульта аўтары ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
БольшНа тэлеканале Белсат стартуе новае аналітычнае ток - шоу План Б адзіны праект такога кшталту ў беларускай медыяпрасторы. Госці і эксперты збіраюцца ў адной вялікай студыі, аналізуюць і абмяркоўваюць палітычныя падзеі і сцэнары развіцця важных для грамадства працэсаў. Аўтары ток - шоу План Б кіруюцца журналісцкай этыкай і імкнуцца, каб у студыі гучалі розныя меркаванні, якія могуць не падабацца тым ці іншым палітычным кан’юнктурам. На сувязь са студыяй выходзяць эксперты з розных краін свету, у тым ліку з Беларусі.
БольшПеранаселенаму Кітаю бракуе ворнае зямлі. А ў суседняй Расеі пасля распаду СССР і развалу калгасаў на Далёкім Усходзе чвэрць палёў ляжыць аблогам. Праз далёкаўсходнюю мяжу Расеі ў велізарным маштабе адбываецца кітайская міграцыя людзей, харчоў ды інвестыцыяў. Паводле падлікаў, толькі ў Хабараўскім краі ўжо жывуць прыблізна паўмільёна кітайцаў. Шмат розгаласу мелі і трансмежныя шлюбы. Стужка паказвае сапраўдныя кітайска - расейскія стасункі ды іх наступствы з перспектывы звычайных жыхароў памежжа. рэж. Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk), 2018 г. , Польшча
Больш