Чарнобыль праз 36 год. Колькі Беларусь траціць бюджэтных сродкаў на пераадоленне наступстваў аварыі на ЧАЭС штогод? Лукашэнка імкнецца зменшыць афіцыйную зону чарнобыльскага забруджвання і ўключыць землі ў гаспадарчы абарот. Што гэта дасць эканоміцы краіны? Наколькі ўклад будзе важкі? Ці мае грамадскасць аб'ектыўную і поўную інфармацыю аб стане зоны адчужэння? А таксама, атакуючы і захопліваючы АЭС, якія нормы і правілы МАГАТЭ парушыла Расея?
БольшУ новым сезоне Жэстачайшага мульта аўтары ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
БольшЯк напісаць ліст палітвязню: пра што расказаць, якія тэмы лепш абмінуць? Як не трапіць за краты пасля ліставання, як гэта сталася з Іллёй Міронавым? Што напісала беларуска цэнзару, каб ён здаўся і пачаў прапускаць лісты? Мадэратарка ініцыятывы "Напішы ліст палітвязню" Алена Панамарова дзеліцца сваім досведам.
БольшПраграма пра годных вольных беларусаў, якія пацярпелі за свабоду. Гэта шчырыя і кранальныя гісторыі тых, хто змяняе сённяшнюю Беларусь,
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір "Белсату" раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. У цяперашнія часы яно не магло абмінуць ваеннай тэматыкі.
Большрэж. Эдыта Максымовіч (Edyta Maksymowicz), Валенты Вайніла (Walenty Wojniłło), 2014 г. , ЛітваУ Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве захоўваецца вялізны збор матэрыялаў пра падзеі, звязаныя з паўстаннем 1863 - 1864 гадоў: здымкі ўдзельнікаў паўстання, лісты, пракламацыі. Сярод іншага, напрыклад, асобнікі першай беларускай газеты "Мужыцкая праўда", якую выдаваў Кастусь Каліноўскі. Захоўваюцца таксама і матэрыялы следства супраць самога Каліноўскага, паводле якіх можна прасачыць ягонае жыццё, змаганне за свабоду народу, а таксама спасцігнуць, чаму пасля пакарання на Лукішскім пляцы ў Вільні ён стаў беларускім нацыянальным героем.
БольшІмператар Хірохіто пакінуў па сабе памяць пра смерць і разбурэнне, рэха якіх ў Азіі адгукаецца дагэтуль. Тым не менш, на яго ніколі не ўскладалі адказнасць за дзве вайны, якія ён падтрымліваў. Гэты фільм спрабуе высветліць, ці быў ён лялькай, ці лялькавадом.
БольшЯн Карскі першым адкрыў перад краінамі заходняе кааліцыі праўду пра зверствы і масавыя забойствы, здзейсненыя гітлераўцамі на тэрыторыі Польшчы. Эмісара Польскае падпольнае дзяржавы таемна выслалі ў варшаўскае гета з заданнем разведаць сітуацыю габрэяў незадоўга да "канчатковага развязання". Ягонаю мэтаю было данесці свету ашаламляльную інфармацыю пра трагедыю габрэйскага народу. На жаль, звесткі пра Галакост, якія Ян Карскі таемна прывёз на Захад, газета "New York Times" размясціла толькі на 16 - й старонцы, а палітыкі заходніх краінаў не адразу паверылі ў "справаздачу Карскага". Колькі гадоў таму выданне "Newsweek" назвала Яна Карскага адною з найвыбітнейшых постацяў, а ягоную місію - "адным з краевугольных камянёў цывілізацыі ХХ ст.". рэж. Славомір Ґрунбэрґ (Sławomir Grünberg), 2015 г. , Польшча
БольшНашая здымачная група "Маю права" сустракаецца з Ігарам Парункевічам у Вільні. Са жніўня 2020 года пастаўскі бізнесовец Ігар Парункевіч актыўна падтрымліваў людзей, якія пацярпелі ад гвалту беларускіх карных органаў.
Больш