Голас уладаў і прыхільнікі пераменаў вочы ў вочы ў студыі Кожны з нас. Упершыню з пачатку выбарчае кампаніі прыхільнікі рэжыму і яго апаненты публічна сутыкаюцца ў тэлевізійнай студыі і спрабуюць зладзіць дыялог.
БольшДачка змагаецца за маці... Пенсіянерку з Абухава падазраюць у тэрарызме. Ці будзе справа... Тэлефон журналіста беспадстаўна ўзламалі ў міліцыі. Выціскаюць з рынка... У Жабінцы прадпрымальнікі выказаліся супраць фальсіфікацыяў выбараў. Няправільная пазіцыя... Уладальніцу студыі дзіцячага адпачынку прымушаюць спыніць дзейнасць.
БольшAўтары Жэстачайшага мульта ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
БольшГосць - кіраўнік праваабарончага цэнтра Вясна Алесь Бяляцкі. Пра масавыя рэпрэсіі і дзейнасць Вясны ў няпростых умовах, пра тое, якім чынам можна сёння пераламіць сітуацыю ў краіне, пра Карэлію і студэнцкае братэрства, сучасных беларускіх аўтараў, якіх абавязкова варта пачытаць, а яшчэ пра мову, якая дапаможа захаваць нацыю, і пра тое, што чалавек, які гаворыць па - беларуску, - гэта праеўрапейскі чалавек з дэмакратычнымі поглядамі, які любіць Беларусь, раскажа госць перадачы, кіраўнік праваабарончага цэнтра Вясна, ганаровы грамадзянін Генуі і Парыжа Алесь Бяляцкі. У граматычнай частцы пагаворым пра ўжыванне словаў пазалетась, летась, сёлета і налета, а таксама пра гутарковыя формы завысокі, задалёкі, зашмат, замала.
БольшУ праграме Лукавыя навіны нашы журналісты скрупулёзна правяраюць навіны як у дзяржаўных, так і ў незалежных СМІ і паведамляюць, калі меркаваннем гледачоў маніпулявалі, калі чагосьці не дагаворвалі і калі казалі цалкам няпраўду.
БольшПраз трыццаць гадоў пасля адхілення ад улады ў выніку народнай рэвалюцыі Фэрдынанда Маркаса з пашанай хаваюць у найсвяцейшай на Філіпінах зямлі. Але тых, хто пацярпеў ад рэжыму Маркаса, абурае спроба зрабіць з яго нацыянальнага героя. Прадстаўляючы аргументы прыхільнікаў і праціўнікаў Маркаса, гэты фільм спрабуе аддзяліць міфы ад фактаў
Больш1968 год быў адным з найбольш бурлівых і ўплывовых за ўсё ХХ ст. У гэтай незвычайнай трылогіі мы пачуем успаміны сведкаў тых падзеяў. Відэашэраг мае вялікую колькасць аматарскіх здымкаў, зробленых на 8 - міліметровыя стужкі. Аўтары спрабуюць наблізіць нам падзеі, звязаныя з Алімпіядаю 1968 г. у Мексіцы, савецкую акупацыю Чэхаславаччыны, масавыя дэманстрацыі студэнтаў і культурніцкую рэвалюцыю ў Парыжы, антываенныя пратэсты ў Чыкага, забойствы Марціна Лютэра Кінґа і Бобі Кенэдзі, новую эру ў музыцы ды шмат іншага, што змяніла свет. рэж.: Джэры Ротўэл (Jerry Rothwell), Фэлікс Крыгзгайм (Felix Kriegsheim), Стэфана Строкі (Stefano Strocchi), 2017 г. , Нямеччына
БольшІван Супрунчык усё жыццё пражыў у вёсцы Цераблічы на Палессі. Яму пад 80 гадоў, ён народны мастак і скульптар. Свае драўляныя скульптуры высякае выключна сякераю: кажа, гэта дазваляе не ўдарыцца ў дэталі. Галоўнаю мэтаю жыцця лічыць захаванне легендаў і міфаў сваёй вёскі, таму ён увесь час працуе над скульптурамі і малюнкамі. Іх героі - жыхары Цераблічаў, старажытныя багі, хрысціянскія святыя. Не зважаючы на тое, што сякера - даволі грубы інструмент, мастаку ўдаецца ўхапіць падабенства. Калі глядзіш на вясковых людзей - узнікае адчуванне, што гэта выйшлі пагуляць ягоныя героі. Працаваў бібліятэкарам, і толькі пасля выхаду на пенсію ягоны талент мастака раскрыўся напоўніцу. Працы робіць у двары, а затым пасяляе іх у Музей драўлянай скульптуры, які сам жа і стварыў. рэж. Кася Растоцкая, 2020 г. , Беларусь
БольшНабліжаюцца выбары амерыканскага прэзідэнта. Адзін з галоўных прэтэндэнтаў ад Дэмакратычнае партыі - харызматычны і напорысты губернатар Майк Морыс. Ягонае заплечча - досвед, рэпутацыя, а таксама малады і таленавіты палітычны стратэг Стывэн. Поўны амбіцыяў маладзён верыць, што падчас перадвыбарчае гонкі можна весці сумленную гульню. Дзякуючы сваім чарам Стывэн убіваецца ў ласку да найбольш уплывовых журналістаў і лідараў меркаванняў. Аднак чым больш жорсткім робіцца змаганне за ўладу, тым складаней унікаць брудных інтрыг і кампрамісаў з сумленнем. рэж. Джордж Клуні (George Clooney), 2011 г. , ЗШАУ ролях: Джордж Клуні (George Clooney), Раян Ґозлінґ (Ryan Gosling), Марыса Таўмэй (Marisa Tomei), Філіп Сімур Гофмэн (Philip Seymour Hoffman).
БольшУ ролях: Ян Пэшэк (Jan Peszek), Ежы Боньчак (Jerzy Bończak), Кшыштаф Ґлёбіш (Kszysztof Globisz), Марэк Каспшык (Marek Kasprzyk), Марэк Каліта (Marek Kalita). У апошнія дні вайны Адольф Гітлер ды ягоныя паплечнікі праводзілі ў падземным бункеры побач з Райхсканцылярыяй. Фюрэр да апошняга моманту спадзяваўся на тое, што здарыцца цуд і ён пераможа ў вайне. Шукаючы адказу на пытанне, як памёр Гітлер, аўтары фільму вылучаюць тры гіпотэзы: самагубства, забойства з літасці, змова паплечнікаў. Дарэчы, адносна аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў, Марціна Бормана, да сёння існуюць сумневы: ёсць сведчанні, што ён уцёк з Берліну перад самым канцом вайны.
БольшУ апошнія дні вайны Адольф Гітлер ды ягоныя паплечнікі праводзілі ў падземным бункеры побач з Райхсканцылярыяй.. Шукаючы адказу на пытанне, як памёр Гітлер, аўтары фільму вылучаюць тры гіпотэзы.
БольшУ апошнія дні вайны Адольф Гітлер ды ягоныя паплечнікі праводзілі ў падземным бункеры побач з Райхсканцылярыяй. Фюрэр да апошняга моманту спадзяваўся на тое, што здарыцца цуд і ён пераможа ў вайне.
БольшМаладая жанчына з фальклорнае суполкі ў пошуках цікавых звестак пра свой раён трапляе да чалавека, якому некалі як апошняму тутэйшаму халасцяку спявалі прыпеўкі падчас абрадавага карагоду "Лука". Цяпер яму дзевяноста, і ён ніколі не быў афіцыйна жанаты. Самотны ці самотнік? Пра такіх кажуць: жыве для сябе. Дык што знайшла гарадская паненка ў гэтым вясковым бабылі ды ягоным старым рыдыкюлі з фотаздымкамі? І чаму яна пачала ездзіць сюды раз за разам ужо не толькі для таго, каб запісаць успаміны мясцовага старажыла, а па нешта іншае?рэж. Павел Магілін і Аляксандр Зянкоў, 2020 г. , Беларусь
БольшНаколькі добрая вашая памяць? Стужка пра незвычайных людзей, якія могуць за 5 хвілінаў запомніць дзясятак нумароў крэдытных картак, за 15 хвілінаў - 110 выпадковых лічбаў, а за гадзіну - расклад 34 стандартных талляў карт. Гэта спартоўцы па запамінанні. Героі прыадкрываюць таямніцы свайго майстэрства, праводзяць экскурсіі па палацах сваёй памяці ды апавядаюць пра асабістае жыццё. У канцы фільму яны сустракаюцца на чэмпіянаце свету па запамінанні ў Джакарце. рэж. Джэнэт Табаяс (Janet Tobias), Кляўс Вэліш (Claus Wehlisch), 2018 г. , Нямеччына - ЗША - Швецыя
БольшЯзэп Драздовіч першы сярод беларускіх мастакоў і навукоўцаў пачаў вывучаць планеты, зоры, космас. Стварыў серыю фантасмагарычных палотнаў і графічных малюнкаў, дзе дэталёва паказаў жыццё на іншых планетах. Заходняя Беларусь, 1930 - ыя гг. Драздовіч вандруе па вёсках: зарабляе на жыццё, малюючы дэкаратыўныя дываны. Паводле мастака, штоночы да яго прыходзіць таямнічая Сатурніянка і яны разам выпраўляюцца вандраваць па кольцах Сатурну. Ніхто Драздовічу не верыць, але аднаго разу ягоны вучань здолеў падгледзець, як да мастака прыходзіць таямнічая незнаёмка і прапануе яму назаўсёды кінуць Беларусь, забыць пра галоднае ды беспрытульнае жыццё, быць з ёю. Што гэта - дзіўны сон, міраж, містычная праява? Ці, можа, сапраўды да Язэпа Нарцызавіча завітала жыхарка з самога Сатурну? Назаўтра мастак знікае. Няўжо Драздовіч і сапраўды ўцёк з Беларусі на Сатурн? А ў гарады і мястэчкі Заходняй Беларусі ў гэты час уваходзіць пераможнае савецкае войска.
Больш19 сакавіка 2006 г. у Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. А з 20 да 24 сакавіка на знак пратэсту супраць сфальшаваных вынікаў на Кастрычніцкай плошчы ўсталявалі народны намётавы лагер. Некалькі сотняў адважных людзей правялі чатыры ночы ды тры дні ў намётах пад бел - чырвона - белымі сцягамі, на заледзянелым бруку, у атачэнні спецназу, міліцыі ды пад знявагамі адмыслова прывезеных "ветэранаў". Лагер жорстка здушылі спецсілы. Сотні чалавек былі збітыя і кінутыя ў турмы. А на наступны дзень, 25 сакавіка, на Дзень Волі ў цэнтры Менску адбыліся моцныя сутыкненні пратэстоўцаў з міліцыяй і войскам. Пасля шматтысячнага мітынгу ў Парку імя Янкі Купалы на заклік Аляксандра Казуліна людзі рушылі да турмы на Акрэсціна вызваляць арыштаваных напярэдадні людзей. Быў спынены рух транспарту, прагучалі выбухі, некалькі соцень амапаўцаў збівалі дэманстрантаў. Шмат збітых людзей ляжала на зямлі. Пачаўся масавы хапун. Сведкі - Зміцер Дашкевіч і Любоў Лунёва.
БольшМіхась Чарняўскі. Дзядзька Міхась. Выдатны беларускі дзеяч, палітык, гісторык, археолаг, пісьменнік. Чалавек, які ўвасобіў Другое беларускае адраджэнне, стаўшы яго неадменнаю часткаю.
БольшПа аб’ектыўных прычынах беларускі рух запазніўся ў параўнанні з суседзямі. У актыўную фазу ён увайшоў толькі ў 20 ст. пасля першай рускай рэвалюцыі, калі беларускія дзеячы распачалі нацыянальную агітацыю. Таму беларусы не паспелі ўзмацніцца, каб набраць дастаткова сілы і абараніць сваю нацыянальную дзяржаву Беларускую Народную Рэспубліку. Выключна неспрыяльныя ўмовы ў Савецкім Саюзе, асабліва сталінскія рэпрэсіі і Другая святовая вайна яшчэ больш затрымалі нацыянальнае развіццё. Аднак беларусам хапіла сілы, каб стварыць незалежную дзяржаву ў 1991 г. Рэспубліку Беларусь. Засталося толькі зрабіць гэтую дзяржаву сапраўды беларускай.
БольшПраграма Вот так распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове - зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшРазмова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
БольшФрэд жыве ў малой галандскай вёсачцы з патрыярхальнымі норавамі. Прыстойны вернік і ўзорны прадстаўнік грамады, ён у свой час выгнаў з дому сына за тое, што той гомасексуал. Аднойчы Фрэд сустракае валацугу Тэа і з літасці селіць яго ў сябе. Мужчыны становяцца сябрамі, але суседзі ўспрымаюць іхныя адносіны іначай. Сумнае жыццё Фрэда пераварочваецца. Ці зможа ён зразумець і прыняць свайго сына?рэж. Дыдэрык Эбінґе (Diederik Ebbinge), 2013 г. , Нідэрланды
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшРазмова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
БольшПа аб’ектыўных прычынах беларускі рух запазніўся ў параўнанні з суседзямі. У актыўную фазу ён увайшоў толькі ў 20 ст. пасля першай рускай рэвалюцыі, калі беларускія дзеячы распачалі нацыянальную агітацыю. Таму беларусы не паспелі ўзмацніцца, каб набраць дастаткова сілы і абараніць сваю нацыянальную дзяржаву Беларускую Народную Рэспубліку. Выключна неспрыяльныя ўмовы ў Савецкім Саюзе, асабліва сталінскія рэпрэсіі і Другая святовая вайна яшчэ больш затрымалі нацыянальнае развіццё. Аднак беларусам хапіла сілы, каб стварыць незалежную дзяржаву ў 1991 г. Рэспубліку Беларусь. Засталося толькі зрабіць гэтую дзяржаву сапраўды беларускай.
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір Белсату раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
Больш