Аб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшПраСвет гэта беларускі погляд на міжнародныя падзеі важныя для нашай краіны. Як далёкія падзеі ўплываюць на нас. Як жывуць нашыя суседзі. Як зрабіць Беларусь незалежнай і бяспечнай. Глядзіце штотыдзень у чацвер а 21:35
БольшПеўнік Сьпеўнік (Brewster The Rooster) Мульт. серыял, Ірландыя, 2017 г. Чаму птушкі ўзімку не замярзаюць? Чаму на небе часта відаць толькі частка Месяца? Чаму мухі ўвесь час круцяцца каля смуродных рэчаў? Чаму акіян салёны? Чаму грыміць гром? У кожнай 7 - хвіліннай серыі гэтага мультсерыялу пеўнік Спеўнік з вернай сяброўкай Мэгі ды іншымі звярамі выпраўляецца шукаць адказ на адно са шматлікіх дзіцячых чаму?.
БольшВостраў Баюбай (Rocka - Bye Island), мультыплікацыйны серыял, Ірландыя, 2014 г. , рэж. Кліф Парат (Cliff Parrott). Кожны дзень Шон, Рошынь і іх сябры заскокваюць на борт школьнага чаўна, якім кіруе цюлень Шкіпер Шэймус. Човен прывозіць іх на востраў Баюбай. Тут іх сустракаюць іх школьны настаўнік спадар Алень і клапатлівы робат Роры. Разам з настаўнікам дзеці выпраўляюцца ў вандроўкі па востраве, поўныя вясёлых прыгодаў, цікавых сустрэч і карысных адкрыццяў.
БольшБамсэ і дачка ведзьмы (Bamse och häxans dotter), мультыплікацыйны серыял, Швецыя, 2016 г. , рэжысёр Крыст’ян Рыльтэніюс (Christian Ryltenius).
БольшПерад штормам жыхары стараюцца як мага хутчэй пакінуць свае дамы. Аднак герой праграмы, Джош Моргерман, заўсёды ідзе ў супрацьлеглым кірунку - ў эпіцэнтр самых небяспечных ураганаў на свеце.
БольшПраграма "Вяскоўцы" завітала на Віленшчыну ды паразмаўляла з мясцовымі жыхарамі пра іхную мову, а таксама паслухала вершы мясцовага паэта Адольфа Бурынскага.
БольшБеларусь - адзіная краіна на постсавецкай прасторы, а магчыма, і ў свеце, дзе пасля здабыцця незалежнасці нацыянальная мова не ўзмацніла сваіх пазіцыяў, а, наадварот, моцна страціла. Захаванне і развіццё беларускае мовы - справа свядомых грамадзянаў - патрыётаў, якія разумеюць яе важнасць як абарончае зброі - брані нацыі. А як было з мовай у беларускай гісторыі? Якая яе пазіцыя ў сучаснай Беларусі? Што робіць дзяржава?
БольшРэпарцёры нашай праграмы трапляюць усюды там дзе адбываецца крыўда ды нясправядлівасць у нашай краіне. Агучваем праблемы, каб паказаць іншым што можна законна адстойваць свае правы. Дзякуючы нашым дарадцам прафесійным юрыстам і адвакатам, вы даведаецеся як развязаць канкрэтнае прававое пытанне? Дзе шукаць дапамогі? Як дабівацца справядлівасці?
БольшПраграма пра самыя важныя і знакавыя падзеі ў Беларусі і свеце. Каментары, аналітыка і дыскусіі з удзелам выбітных журналістаў, публіцыстаў і блогераў. Штопятніцу а 21:30 у эфіры Белсату. Вядоўца Зміцер Міцкевіч Рэдактар Зміцер Ягораў
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір "Белсату" раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
Больш13 - серыйны аповед пра жыццё зоркі міжваеннага польскага кінематографу ды кабарэ, актора, рэжысёра, бізнесоўца, героя плётак і скандалаў, па кім уздыхалі жанчыны, на каго раўняліся мужчыны
БольшУ праграме Лукавыя навіны нашы журналісты скрупулёзна правяраюць навіны як у дзяржаўных, так і ў незалежных СМІ і паведамляюць, калі меркаваннем гледачоў маніпулявалі, калі чагосьці не дагаворвалі і калі казалі цалкам няпраўду.
БольшІмператар Хірохіто пакінуў па сабе памяць пра смерць і разбурэнне, рэха якіх ў Азіі адгукаецца дагэтуль. Тым не менш, на яго ніколі не ўскладалі адказнасць за дзве вайны, якія ён падтрымліваў. Гэты фільм спрабуе высветліць, ці быў ён лялькай, ці лялькавадом.
БольшMалады Пілсудскі - мастацкі, гістарычны, прыгодніцкі серыял (Польшча, 13 серый, 20182019). Рэжысёр: Ярослаў Маршэўскі (Jarosław Marszewski). Серыял расказвае пра групу змоўшчыкаў, якія змагаліся супраць царызму пры канцы ХІХ у пачатку ХХ ст. Галоўныя героі малады Юзэф Пілсудскі (адзін са стваральнікаў незалежнай польскай дзяржавы ў першай палове ХХ ст.) і ягоныя найбліжэйшыя сябры (пазнейшыя прэм’ер - міністры і прэзідэнты). Малады Пілсудскі ўдзельнічае ў стварэнні Польскай сацыялістычнай партыі, шмат сіл аддае на друкаванне газеты партыі Robotnik. Арышты, нават вар’ятня Але талісман Юзэфа Пілсудскага польскі грош часу Напалеона нібыта ўва ўсім выручае маладога рэвалюцыянера.
БольшПалітыка перабудовы і галоснасці, абвешчаная ў СССР пры канцы 1980 - ых гг. , дазволіла нацыяналістычным рухам у гэтак званых саюзных рэспубліках адкрыта паставіць пытанне пра нацыянальнае культурніцкае адраджэнне, дамінантай якога было пашырэнне ўжытку нацыянальных моваў. Беларусь не сталася выключэннем, і людзі навукі, адукацыі ды культуры пачалі барацьбу за наданне беларускай мове статусу дзяржаўнай. Сведчаць Пётра Садоўскі ды Алег Трусаў.
БольшФакстрот (Foxtrot) м/ф (драма), Ізраіль Нямеччына Францыя Швейцарыя, 2017 г. Рэжысёр і аўтар сцэнару: Самуэль Маоз (Samuel Maoz). У ролях: Ліёр Ашкеназі (Lior Ashkenazi), Сара Адлер (Sarah Adler), Ёнатан Шырай (Yonathan Shiray). Заможная тэль - авіўская пара Міхаэль і Дафна Фэльдманы даведваюцца, што іхны сын Ёнатан, жаўнер ізраільскай арміі, загінуў падчас выканання службовых абавязкаў. Ізраільскія вайскоўцы не кажуць няшчасным бацькам, ні дзе памёр 19 - гадовы юнак, ні ці знайшлі ягонае цела. Праз некалькі гадзін ім паведамляюць, што загінуў не іхны сын, а нейкі іншы Ёнатан Фэльдман. Міхаэль патрабуе, каб сына неадкладна прывезлі дадому. Жахлівае непаразуменне ажыўляе цені мінулага Міхаэля і ператварае ягонае жыццё ў пекла. Фільм атрымаў другое месца (Срэбнага льва) на Венецыянскім міжнародным кінафестывалі і Офірскую ўзнагароду (ізраільскі Оскар) у намінацыі Найлепшы фільм.
БольшПершая беларуская граматыка выйшла ў свет у 1918 годзе і напісаў яе кандыдат філалогіі Петраградcкага універсітэта Браніслаў Тарашкевіч. Ён быў знакамітым беларускім нацыянальным дзеячом, філолагам, літаратарам, педагогам. Пераклаў на беларускую мову «Iліяду» Гамера, «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. У 1928 годзе быў абраны Акадэмікам Беларускай Акадэміі Навук.
БольшАнексія Крыму і падзеі ў пауднёва - ўсходняй Украіне выклікалі трывогу ў жыхароў іншых памежных з Расеяй абшараў. Фінляндыя, якая мае найдаўжэйшую з усіх краінаў заходняга свету мяжу з Расеяй, дбае пра сваю бяспеку, ствараючы разам з ЕЗ і NATO Цэнтр супрацьдзеяння гібрыдным пагрозам. Які сярод іншага пакліканы супрацьстаяць агрэсіўным дзеянням у інфармацыйнай прасторы. рэж. Ляўрэнс Хрунэвэлд (Laurens Groeneveld), Майка Вілляруб’я (Mayca Villarrubia), 2018 г. , Фінляндыя
БольшУ 1937 годзе ў Менску на "законнай" падставе расстралялі бальшыню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку паэтаў. Праз некалькі гадоў iхныя імёны былі рэабілітаваныя. Аднак, не зважаючы на гэта, амаль усе яны дасюль у забыцці. Праз 80 гадоў пасля трагедыі маладая сцэнарыстка пачынае па крупінках збіраць партрэт гэтых паэтаў... Кiм былі гэтыя людзі? Якія былі іхныя асабістыя дзівацтвы? Чым яны натхняліся, пра што марылі і сумавалі, які быў іхны побыт у 1920 - 30 - ыя гады?рэж. Ілля Бажко, сцэнар Марта - Дарыя Клінава, 2017 г. , Беларусь
БольшAўтары Жэстачайшага мульта ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
БольшТэрэз у маленстве засталася сіратой і вырасла пад пільным наглядам сваёй уладнай цёткі. Спадарыня Ракен вымусіла юную пляменніцу выйсці замуж за свайго сына - стрыечнага брата Тэрэз - Каміля. Хваравіты і эгаістычны, Каміль ніколі не падабаўся Тэрэз, і пры першай жа мажлівасці яна завяла бурны раман з сябрам мужа, былым мастаком Лёранам. Тэрэз і Лёран не могуць і дня пражыць адно без аднаго. Паводле раману Эміля Заля "Тэрэз Ракен". У ролях: Том Фэлтан (Tom Felton), Шэрлі Гэндэрсан (Shirley Henderson), Мэт Лукас (Matt Lucas), Маккензі Крук (Mackenzie Crook), Джон Кавана (John Kavanagh) і інш. рэж. Чарлі Стрэтан (Charlie Stratton), 2013 г. , Сербія - Вугоршчына - ЗША
БольшШостага жніўня 1963 г. а 18:50 з Ґлазґа ў Лондан выехаў цягнік Брытанскай каралеўскай пошты, у першым вагоне якога было каля сотні мяхоў з гатоўкаю на агульную суму 2, 6 млн фунтаў (41 млн фунтаў на сучасныя грошы). Раніцаю сёмага жніўня цягнік меўся прыбыць на станцыю Юстан у Лондане, аднак не даехаў. Прыблізна а 03:00 цягнік спынілі непадалёк Лондану каля мосту Брайдэґоў і абрабавалі. Фільм апавядае пра гэтую славутую крымінальную справу з перспектывы галоўнага следчага Скотлэнд - Ярду. рэж. Джэймз Стронґ (James Strong), 2013 г. , Вялікая БрытаніяУ ролях: Джым Бродбэнт (Jim Broadbent), Робэрт Ґлэністэр (Robert Glenister), Джэймз Фокс (James Fox), Лук Эванз (Luke Evans).
БольшСатырычны штотыднёвы агляд апошніх грамадска - палітычных і паўсядзённых падзеяў у Расеі, Беларусі і на ўсёй постсавецкай прасторы. Найбольшая ўвага Расеі надаецца з - за таго, што іх цяперашні палітычны бамонд сваімі патаемнымі і схаванымі ад СМІ заявамі і рашэннямі стварае найбольш каларытныя для сатыры навіны.
Больш