Цяцерын асабісты трэнер Лукашэнкі па тэнісе. За кошт доступу да цела ён пралабіяваў для сваіх кампаній шэраг прывабных праектаў. У нашым новым расследаванні супольна з Кіберпартызанамі мы распавядзем, якія ласыя бізнесы атрымаў асабісты масажыст Лукашэнкі і што яго звязвае з дзеўчынамі са службы пратакола Лукашэнкі. Эксклюзіўная інфармацыя якая дае ўяўленне аб шчыльнасці асабістых і дзелавых стасункаў пры двары у новым выпуску Давайце разбірацца.
БольшВыданне прысвечанае гетману Запарожскай Сечы Піліпу Орліку, які быў родам з Беларусі. Піліп Орлік узначаліў казакоў у складаны перыяд эміграцыі 1710 - 1720 гадоў, пасля паразы ў бітве пад Палтаваю. У гісторыю Украіны Орлік увайшоў як аўтар першае казацкае канстытуцыі, што адкрыла дарогу ўкраінцам да фармавання заканадаўчага апарату.
БольшСатырычны штотыднёвы агляд апошніх грамадска - палітычных і паўсядзённых падзеяў у Расеі, Беларусі і на ўсёй постсавецкай прасторы. Найбольшая ўвага Расеі надаецца з - за таго, што іх цяперашні палітычны бамонд сваімі патаемнымі і схаванымі ад СМІ заявамі і рашэннямі стварае найбольш каларытныя для сатыры навіны.
БольшМаў да сёння застаецца папулярным, ягоную памяць шануюць многія кітайцы. Але сучаснай звышдзяржавай і эканамічным монстрам Кітай пачаў рабіцца толькі пасля смерці Вялікага стырнавога ў 1976. Гэты фільм апавядае пра зацятае змаганне за ўладу пасля смерці Маў..
БольшБацькі падлетка, які загінуў у дарожнай катастрофе, згадзіліся з дактарамі і перадалі органы сына на трансплантацыю. Сэрца падаравала жыццё парыжанцы, якая праз хваробу сэрца была вымушаная адмовіцца ад кахання і кар’еры. У ролях: Таар Раім (Tahar Rahim), Эманюэль Сэнне, (Emmanuelle Seigner), Ан Дарваль (Anne Dorval), Булі Ланэр (Bouli Lanners). рэж. Катэль Кілевэрэ (Katell Quillvr), 2016 г. , Францыя
БольшЭпічны аповед пра некалькі пакаленняў польскае сям’і з мястэчка Брвінаў пачынаецца з часу незадоўга да Першае сусветнае вайны, калі нараджаюцца першыя ў сям’і Вінных блізняты - Аня і Маня. Іхная маці гіне пры родах, але ейны дух суправаджае адну з сясцёр - Аню, якая з маленства выяўляе здольнасць прадбачыць будучыню. Пакручастыя павароты лёсу сямейнікаў на фоне драматычных падзеяў XX ст. Тэлевізійная адаптацыя аднайменнай трылогіі Албэны Ґрабоўскай, што выйшла ў 2015 г. і стала бестселерам.
БольшБэатрычэ жыве ў псіхіятрычным шпіталі вольнага тыпу ў Таскане. Жанчына прызвычаеная да іншага, шыкоўнага жыцця. У шпіталі яна пакутуе ад браку камунікацыі ды забаваў. Аднойчы ва ўстанову трапляе новенькая, Данатэлля, і Бэатрычэ адразу ж хоча пасябраваць з ёю. Спачатку яна злёгку дапякае Данатэллю размовамі, а пасля падбухторвае яе на ўцёкі. У ролях: Валер’я Бруні Тэдэскі (Valeria Bruni Tedeschi), Мікаэля Рамаццоцці (Micaela Ramazzotti), Валентына Карнэлюцці (Valentina Carnelutti). рэж. Паўлё Вірдзі (Paolo Virzi), 2015 г. , Італія - Францыя
БольшЯкім насамрэч Візантыя бачыла Кіеў? Чаму Філарэт стварыў Кіеўскі патрыярхат? Як Канстанцінопаль аддаў Кіеў Маскве? Што параіў прэзідэнт Віктар Юшчанка Канстанцінопальскаму патрыярху? Чаму б не было ўкраінскай аўтакефаліі без расейскага гісторыка? Як гэта стала палітычным пытаннем і прычым тут Томас?рэж. Сакен Аймурзаеў, 2018 г. , Украіна
Больш16 - гадовы Ары жыве з маці ў Рэйк’явіку. Ён задаволены сваім жыццём, але аднойчы маці даводзіцца выехаць на працу за мяжу. Хлопец вымушаны пераехаць да бацькі ў аддаленыя мясціны сярод фіёрдаў на захадзе Ісландыі, дзе Ары бываў у дзяцінстве. Дачыненні з бацькам не найлепшыя, а былыя сябры даўно раз’ехаліся. Праўда, засталася Ляўра, якая цяпер зрабілася прыгожаю дзяўчынай, але ў яе ёсць хлопец... Стужка пра падарожжа з дзяцінства ў даросласць, пра стасункі бацькі і сына, пра каханне. рэж. Рунар Рунарсан (Rnar Rnarsson), 2015 г. , Ісландыя - Данія - Харватыя
БольшУ студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live Лера Яскевіч, 19 - гадовая спявачка, якая мае больш як паўмільённую аўдыторыю. Лера здабыла сабе славу як відэаблогерка і выканаўца чужых гітоў, а цяпер спявае ўласныя песні, рыхтуе альбом і дае канцэрты ў Беларусі, Украіне ды Расеі. У размове з вядучаю Міраю Шульц яна распавядзе, як рэагуюць аўтары на ейныя кавэры, чым яе кранае беларуская мова і што яе найбольш уразіла падчас канцэртавых тураў. У жывым сэце Лера выканае аўтарскія кампазіцыі, а таксама ўпершыню жыўцом заспявае беларускую версію песні Дэйвіда Боўі разам з Пятром Клюевым.
Больш