Эстонія - невялічкая краіна, заціснутая паміж Расеяй і Скандынавіяй. Цягам дзесяцігоддзяў была прымусова далучаная да Савецкага Саюзу як адная з рэспублік, Масква праводзіла тут палітыку русіфікацыі. Тым, хто размаў па - эстонску, цяжка было ўладкавацца на працу. Калі ў 1991 г. Савецкі Саюз спыніў сваё існаванне і Эстонія абвесціла незалежнасць, выявілася, што траціна жыхароў краіны не валодае эстонскаю моваю. Разам з тым расейцы ў Эстоніі шмат гадоў адчувалі сябе грамадзянамі другога гатунку. Тым не менш, калі яны адчулі пагрозу з боку Расеі, то кінуліся абараняць сваю маладую радзіму. Як гэта адбылося? А як цяпер жывуць эстонскія расейцы?рэж. Вітальд Шаблоўскі (Witold Szabłowski), 2020 г. , Польшча
БольшМікалай Варабей нафтавы барон Беларусі і набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец. Біяграфія прыкарытнага дзялка, яго бізнес шлях, уздым і спробы схавацца ад санкцый. А таксама яго роля ў складаных адносінах паміж Масквой і Кіевам. Колькі каштавала Вараб’ю роля пасярэдніка, як ён на гэтым зарабляў, і пры чым тут Пуцін?
БольшСатырычны штотыднёвы агляд апошніх грамадска - палітычных і паўсядзённых падзеяў у Расеі, Беларусі і на ўсёй постсавецкай прасторы. Найбольшая ўвага Расеі надаецца з - за таго, што іх цяперашні палітычны бамонд сваімі патаемнымі і схаванымі ад СМІ заявамі і рашэннямі стварае найбольш каларытныя для сатыры навіны.
БольшУ новым сезоне Жэстачайшага мульта аўтары ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
Больш1. Пасля выбараў футбольны клуб Крумкачы выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў у дачыненні беларусаў. Галоўны трэнер каманды Алег Дулуба вымушаны быў з'ехаць ва Украіну. Зараз трэніруе там каманду клубу Вышай лігі ФК Лвоў. 2. Зміцер з'ехаў з Беларусі ў Польшчу на вучобу, паводле праграмы Каліноўскага. Ён асвоіўся ў новым грамадстве. Пасля выбараў у жніўні 2020 г. Зміцер далучыўся да арганізацыі маршаў салідарнасці ў Катавіцах. Пасля пачаў дапамагаць беларускім уцекачам. У супрацы з польскім цэнтрам інтэграцыі ён кансультуе беларусаў наконт жыцця ў новай краіне. Верыць у будучыню сучаснай Беларусі. 3. Алене 63, большую частку жыцця яна працавала настаўніцай фізікі, апошнія гады выкладала ў БДУІРы. Падчас перадвыбарчай кампаніі яе затрымліваў КДБ. Пасля выбараў актыўна ўдзельнічала ў мітынгах і шэсцях пенсіянераў, за гэта некалькі разоў была затрыманая. Асуджаная тры разы, правяла трое содняў на Акрэсціна. У жніўні 2021 - га, пасля інфармацыі, што на яе можа быць заведзеная крымінальная справа, мусіла выехаць з Беларусі ў Літву.
БольшАднойчы мама Розы раскрывае ёй сямейную таямніцу, якую трымала ў сэрцы 38 гадоў. Тады Роза пастанаўляе змяніць сваю абыдзеную руціну і адмаўляецца ад сямейных абавязкаў. Пазней яна разумее, што яе чакае яшчэ больш неспадзяванак. Гісторыя пра жанчыну, прыгнечаную цяжарам неверагодных чаканняў, якія яна сама ўзвальвае на сябе як жонку, маці і дачку. рэж. Лаіс Баданскі (Las Bodanzky), 2017 г. , БразіліяУ ролях: Марыя Рыбэйру (Maria Ribeiro), Кларысі Абужамра (Clarisse Abujamra), Паўлу Віллена (Paulo Vilhena), Фэліпі Роша (Felipe Rocha), Сафія Ваўвэрдзі (Sophia Valverde).
БольшБеларуская сістэма аховы здароўя самая даступная, а заходнія краіны эканомяць на здароўі сваіх грамадзянаў гэта рыторыка прадстаўнікоў улады. Але ў гэты час беларусы распавядаюць нам, як з’язджаюць жыць у іншыя краіны, каб атрымаць там дарагое лячэнне. Бо беларускае Міністэрства здароўя ім адмовіла. Што насамрэч засталося ў Беларусі ад бясплатнай медыцыны? Чаму ў Беларусі рэгулярна не хапае спецыялізаваных лекаў? Чаму ў нас не лечаць людзей з рэдкімі захворваннямі, а ў замежжы гэта магчыма?
БольшФільм адкрывае гледачам свет геніяльнага творцы Eжы Максымюка, з галавою зануранага ў партытуры ды працу са славутымі музыкамі і аркестрамі. Разам з героем мы шукаем адказы на пытанні: што такое музыка, як яна ўплывае на слухача? Другі партрэт дырыжора намаляваны праз ягонае прыватнае жыццё, дзе майстра не дае рады без жонкі Эвы. Аповед пра каханне, талент і высокі кошт, што даводзіцца за яго плаціць. рэж. Томаш Драздовіч, 2018 г. , Польшча
БольшУ беларусе заўжды прарасце беларус. Нават калі ты жывеш у Грэцыі ды ніколі не бачыў Палесся, адкуль паходзяць твае продкі. Бо аднойчы ты захочаш паразмаўляць па - беларуску! Алеся Ігнатовіч нарадзілася і вырасла на Палессі. Цяпер жыве і працуе ў Маскве, дзе мае сямейны бізнес. Аднойчы італьянскі сябар Алесі знайшоў у інтэрнэце спасылку на грэцкага дыджэя Ґрэґа Ігнатовіча. Хуткім часам адбылася першая сустрэча брата і сястры... 2020 г. , Беларусь
Больш25 лістапада 1795 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісвае акт адрачэння ад кароны. Дзяржава Рэч Паспалітая перастае існаваць. Для нашых земляў пачынаецца новая эпоха ў складзе Расейскай імперыі.
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір "Белсату" раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
БольшЛукавыя навіны беларускі анты фэйкавы праект, дзе журналісты выкрываюць хлусню і маніпуляцыі ў СМІ і словах чыноўнікаў.
БольшCенегальскае дужанне і кабета, якая зрабілася самаю папулярнаю менеджаркаю гэтага віду спорту ў Заходняй Афрыцы. Галоўныя героі - першая ў гэтай галіне кабета, менеджарка і палітык Ндэе Нд’яе Тайсан ды два маладыя сенегальцы, Моду і Т’ям. Ндэе Нд’яе Тайсан, не зважаючы на непісьменнасць, зрабілася ў Сенегале вядомай асобай і прыкладам для шмат каго з суродзічаў. рэж. Эдвард Парэмбны (Edward Porembny), 2013 г. , Польшча - Сенегал - Францыя
БольшПраграма Вот так распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове - зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшФільм пра гады маладосці славутай дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Астрыд жыве з бацькамі, сёстрамі і братам на хутары Нэс у Швецыі. Як і ўсе, яна наведвае царкву, памагае на ферме, ходзіць на танцы, захапляецца красою навакольнае прыроды. Пасля публікацыі эсэ ёй прапануюць стаж у мясцовай газеце. Там пачынаецца ейны раман са старэйшым рэдактарам. Дзяўчына не можа прыняць строгіх нормаў маралі тагачаснага грамадства. Наперадзе ў Астрыд сустрэчы і расстанні, расчараванні і каханне. рэж. Пэрніле Фішэр Крыстэнсэн, 2018 г. , Данія - Швецыя
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір "Белсату" раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
Больш