Недзе ў Забароненым лесе жыве злы чараўнік Круцыятус. Сто гадоў таму ён паспрабаваў знішчыць каралеўства, у якім цяпер пануе кароль Аляксандр, бацька двух сыноў спадкаемца трону Яна і народжанага другім прынца Карла. Меншы Карл ніяк не хоча змірыцца са сваёй другараднаю роляй і з дапамогаю слугі пранікае ў замкавы забаронены пакой, дзе завалодвае схаванымі там ад старонніх людзей рэчамі чараўніка. Ён пастанаўляе пазбавіцца ад свайго старэйшага брата і дае прынцу Яну чарадзейны настой, які начыста сцірае памяць у кароннага прынца. Ян бесклапотна выпраўляецца ў Забаронены лес, пра які вядома, што кожны, хто туды зойдзе, знікне без следу. Пачынаецца ланцужок драматычных, а нярэдка і камічных сітуацыяў... У ролях: Патрык Дзерґел (Patrik Drgel), Крыштаф Гадэк (Krytof Hdek), Эва Ёзэфікава (Eva Josefkov), Ёзэф Абргам (Josef Abrhm), Ярамір Ганзлік (Jaromr Hanzlk) і інш. рэж. Карэл Янак (Karel Jank), 2015 г. , Чэхія
БольшМіністэрства аховы здароўя праваліла кампанію вакцынацыі. Замест неабходных шасцідзесяці адсоткаў насельніцтва прышчапіцца пагадзіліся толькі 40 адсоткаў. Лукашэнка сцвярджае, быццам увесь свет ужо пераканаўся, які правільны быў беларускі шлях барацьбы з ковідам, і ўсе цяпер робяць гэтак жа. Але замежныя адмыслоўцы нам распавялі, што нават нічога ня чулі пра нейкі беларускі шлях. Чаму ўлады хаваюць статыстыку пра колькасць камп’ютарных тамографаў у медычных установах? Ці ўсім хворым на ковід хапіла месца ў шпіталях? І ці з’явіцца беларуская вакцына ад ковіду?
БольшКапелан Яўген Орда праводзіць памінальную службу ў Кацярыненскай царкве Чарнігава па загінулым на ўсходзе Украіне жаўнерах. Усе сабраўшыеся спяваюць напрыканцы гімн Украіны. Капелан Яўген Орда едзе на радзіму сваіх продкаў у вёску Лугове, якая знаходзіцца на самай мяжы з Беларуссю. Сюды продкі Яўгена Орды былі сасланыя пасля паўстання 1830 г. яны змагаліся з расейцамі за аднаўленне сваёй дзяржавы. Распавядае, што паходзіць з вядомага польска - беларускага роду Ордаў. Аб гэтым ён даведаўся недзе ў 15 год ад бацькі. З таго часу ў ім прачнуўся вялікі інтарэс да свайго паходжання. Тады ён пачаў цікавіцца гісторыяй Беларусі.
БольшЛукавыя навіны беларускі анты фэйкавы праект, дзе журналісты выкрываюць хлусню і маніпуляцыі ў СМІ і словах чыноўнікаў.
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір "Белсату" раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
БольшБеларускае балота Ельня - адное з самых загадкавых месцаў нашае краіны. Гэта лёгкія Еўропы, часцінка тундры ды беларускія Бэрмуды. Прыблізны ўзрост балота - 9000 (дзевяць тысячаў!) гадоў, плошча - 25 301 га. І гэта ўсё - месцы, амаль не кранутыя чалавекам. Тут прыблізна 100 азёраў, з якіх бяруць выток пяць рэк - Волта, Вянужка, Яльнянка, Беража, Графскі ручай. Самае вялікае возера - Ельня (больш за 5 кв. км). рэж. Кася Растоцкая, 2019 г. , Беларусь
БольшСпецыяльнае каляднае выданне кулінарнага шоу. Госць праграмы, Зміцер Вайцюшкевіч, распавядзе пра сваю нелюбімую ежу з дзяцінства. Два шэф - кухары спрабуюць прыгатаваць страву так, каб удзельнікі праграмы папрасілі дабаўку. Пераможцу кулінарнага двубою абярэ зорны госць праграмы ды яе сябры.
БольшЮлі - мянушка, якую даў Карласу Акосту ягоны бацька Пэдра. Юлі з дзяцінства не любіў дысцыпліны і навучання. Большую частку сваіх ведаў ён атрымліваў на вуліцах беднага кварталу ў Гаване. Але, распазнаўшы ў сыне талент, Пэдра прымусіў яго паступіць у Нацыянальную балетную школу Кубы. Супраць волі Юлі і насуперак ягонай недысцыплінаванасці свет танца зачараваў хлопчыка. Гэтак пачалася гісторыя аднаго з легендарных кубінскіх танцораў, які не спыняўся ні перад якімі табу і стаўся першым цемнаскурым Рамэа Лонданскага каралеўскага балету. рэж. Ісіяр Балляін (Icar Bollan), 2018 г. , Іспанія - Куба - Вялікая Брытанія - Нямеччына
БольшДарогі свабоды (Drogi wolności), серыял, Польшча, 2018 г. , рэжысёр Мацей Мігас (Maciej Migas), у ролях Юлья Расноўска (Julia Rosnowska), Паўліна Галёнзка (Paulina Gałązka), Катажына Завадзка (Katarzyna Zawadzka), Адам Цыўка (Adam Cywka), Іза Куна (Izabela Kuna), Анна Палёны (Anna Polony), Бэрнадэта Махаля - Кшэміньска (Bernadetta Machała - Krzemińska), Матэўш Яніцкі (Mateusz Janicki), Алексы Камароўскі (Aleksy Komorowski), Адрыян Зарэмба (Adrian Zaremba) і інш. Тры маладыя сястры Марыня, Аліна і Ляля засноўваюць у Кракаве тыднёвік Іскра. Гісторыі гераінь і іх газеты паказваюцца на тле гістарычных падзеяў. Серыял апавядае пра атрыманне Польшчай незалежнасці, пачатак польска - савецкай вайны, падпісанне Версальскага міра, бітву за Варшаву, наданне жанчынам выбарчых правоў і іншыя важныя павароты польскай гісторыі. Фабула серыялу ў вялікай меры натхнёная дзённікамі полек пачатку ХХ стагоддзя.
БольшНа пачатку сваёй кар’еры ў кніжным бізнесе амбітная Дафнэ Дэспэро наведвае ў Брэтані «бібліятэку адрынутых кніг» – сховішча рукапісаў, што не знайшлі выдаўца. Яна знаходзіць там выбітны раман, публікуе, і неўзабаве той робіцца бестселерам. Літаратурны крытык Жан-Мішэль Руш ладзіць расследаванне, каб дазнацца, хто ж хаваецца за імем аўтара…
БольшБеларускі відэаблогер і малады селянін Сямён, праваслаўны вернік, заўсёды меў філасофскія думкі пра жыццё, захапляўся матухнаю - прыродаю ды дзяліўся гэтым з усім светам. Ужо пяць гадоў ён з жонкаю і двума сынамі жыве ў вёсцы, гадуе авечкі. Здавалася б, радаснаму, гарманічнаму існаванню ў глушы нічога не можа перашкодзіць. Аднак мясцовым жыхарам, адміністрацыі ды старшыні калгасу не падабаецца незалежны лад жыцця маладое сямі, іхнае адкрытае ігнараванне агульных правілаў жыцця ў вёсцы ды гадоўлі жывёлы. Шэраг судовых справаў стамляюць Сямёна, ягоны відэаблог напаўняецца сарказмам у дачыненні ранейшых ілюзіяў пра рамантычнае жыццё на прыродзе, малітвы да Бога ўжо не дапамагаюць, і селянін пастанаўляе пайсці на рэзкі крок - галадаванне. У барацьбе з беларускаю судоваю сістэмаю гэта здаецца яму адзіным шанцам хоць неяк быць пачутым. Так ці інакш, галадаванне ператвараецца не столькі ў сацыяльны пратэст, колькі ў выпрабаванне сілы духу, веры ды любові. рэж. Андрэй Куціла, 2017 г. , Беларусь
Больш. Ці лёгка рызыкнуць усім дзеля праўды, дзеля таго каб застацца чалавекам, шчырым патрыётам сваёй Радзімы? Студэнт філалагічнага аддзялення БДУ Алесь Разанаў піша ліст у абарону беларускай мовы пасярод брэжнеўскага застою, калі паўсюль закрываюць беларускія школы, а сама мова выходзіць з ужытку адусюль. Наш герой не баіцца супрацьстаяць сістэме і выказаць свой пратэст. Што яго чакае? Ці зломяць маральны дух Разанава шматлікія гэбісты? Ці дапаможа яму знакамітая паэтка - дысідэнтка Ларыса Геніюш са сваім таямнічым адварам? Пра гэта нашая новая серыя Алесь Разанаў. Адзін супраць сістэмы.
БольшУ новым сезоне Жэстачайшага мульта аўтары ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
БольшФрэд жыве ў малой галандскай вёсачцы з патрыярхальнымі норавамі. Прыстойны вернік і ўзорны прадстаўнік грамады, ён у свой час выгнаў з дому сына за тое, што той гомасексуал. Аднойчы Фрэд сустракае валацугу Тэа і з літасці селіць яго ў сябе. Мужчыны становяцца сябрамі, але суседзі ўспрымаюць іхныя адносіны іначай. Сумнае жыццё Фрэда пераварочваецца. Ці зможа ён зразумець і прыняць свайго сына?рэж. Дыдэрык Эбінґе (Diederik Ebbinge), 2013 г. , Нідэрланды
БольшСны і мары, летуценні і фантазіі, легенды і паданні усё гэта сплятаецца разам у творчасці самай казачнай каманды на беларускай сцэне, якая стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. У размове з вядоўцай Міраю Шульц Надзея і Уладзімір Ірдарат распавядуць пра таямнічы беларускі фэнтэзійны сусвет, пра свае адчуванні ад вяселля, якое адбылося проста на канцэрце, і пра свежы альбом, што выйшаў у Нямеччыне. У праграме прагучаць песні, якія прынеслі гарадзенскаму гурту вядомасць, і зусім новыя творы.
БольшМаладая беларуская мастачка едзе ў Польшчу ў госці да свайго сябра, сталага веку мастака Анджэя Струмілы. Гэтая вандроўка дае ёй магчымасць забыць пра гарадскі тлум, яму - пра самоту. Маляванне, размовы, верхавая язда, хатнія справы... Прыемнае баўленне часу ў асабняку Анджэя перарываецца толькі званкамі мужа мастачкі, які просіць яе вярнуцца дадому. Але яна хоча застацца даўжэй: тут засталіся няскончаныя справы. рэж. Андрэй Куціла, 2019 г. Беларусь
Больш