Зяць Трампа: Мая сям'я – з Беларусі


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”225457″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Гісторыю сваёй сямʼі Джарэд Кушнер распавёў, абараняючы Трампа ад абвінавачванняў у антысемітызме.

У суботу Дональд Трамп размясціў у «Тўітары» фотаздымак Гілары Клінтан на фоне грошай і зоркай Давіда побач.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci10d2VldCUyMiUyMGRhdGEtbGFuZyUzRCUyMnJ1JTIyJTNFJTNDcCUyMGxhbmclM0QlMjJlbiUyMiUyMGRpciUzRCUyMmx0ciUyMiUzRUNyb29rZWQlMjBIaWxsYXJ5JTIwLS0lMjBNYWtlcyUyMEhpc3RvcnklMjElMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdHdpdHRlci5jb20lMkZoYXNodGFnJTJGSW1XaXRoWW91JTNGc3JjJTNEaGFzaCUyMiUzRSUyM0ltV2l0aFlvdSUzQyUyRmElM0UlMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdHdpdHRlci5jb20lMkZoYXNodGFnJTJGQW1lcmljYUZpcnN0JTNGc3JjJTNEaGFzaCUyMiUzRSUyM0FtZXJpY2FGaXJzdCUzQyUyRmElM0UlMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdC5jbyUyRlBLUWhZaE1tSVglMjIlM0VwaWMudHdpdHRlci5jb20lMkZQS1FoWWhNbUlYJTNDJTJGYSUzRSUzQyUyRnAlM0UlMjZtZGFzaCUzQiUyMERvbmFsZCUyMEouJTIwVHJ1bXAlMjAlMjglNDByZWFsRG9uYWxkVHJ1bXAlMjklMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdHdpdHRlci5jb20lMkZyZWFsRG9uYWxkVHJ1bXAlMkZzdGF0dXMlMkY3NDkyNjExNzU5Njg0MzYyMjQlMjIlM0UyJTIwJUQwJUI4JUQxJThFJUQwJUJCJUQxJThGJTIwMjAxNiUyMCVEMCVCMy4lM0MlMkZhJTNFJTNDJTJGYmxvY2txdW90ZSUzRSUwQSUzQ3NjcmlwdCUyMGFzeW5jJTIwc3JjJTNEJTIyJTJGJTJGcGxhdGZvcm0udHdpdHRlci5jb20lMkZ3aWRnZXRzLmpzJTIyJTIwY2hhcnNldCUzRCUyMnV0Zi04JTIyJTNFJTNDJTJGc2NyaXB0JTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]Пасля гэта самы імаверны кандыдат ад рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША сутыкнуўся з хваляй абвінавачванняў у антысемітызме.

За Трампа на старонках «Observer» заступіўся ягоны зяць Джарэд Кушнер.

Кушнер піша, што «ўсё вельмі проста: Трамп не антысеміт і не расіст». Такі чалавек, маўляў, ніколі не выдаў б сваю дачку за габрэя.

Паводле Кушнера, ягоная сямʼя паходзіць з беларускага Наваградку. 7 снежня 1941 года нацысты акружылі гета і загадалі насельніцтву стаць у два шэрагі: справа стаялі тыя, каго чакала смерць, злева – тыя, каму даравалі жыццё. Сястры бабулі Кушнера, Эсфір, удалося схавацца ў доме. Аднак хлопчык, які бачыў, як яна ўцякала, выцягнуў яе адтуль. У выніку Эсфір апынулася ў ліку 5100 габрэяў, забітых у тую ноч.

Зяць мільярдэра піша, што ў 1943 годзе ў ноч перад габрэйскім новым годам 250 чалавек, якія засталіся ў жывых з усяго 20-тысячнага мястэчка, вырашылі ўцячы. Аднак бабуля Кушнера і яе сястра не хацелі пакідаць бацькі і апынуліся сярод апошніх. Калі з выкапанага падземнага ходу паказаліся першыя ўцекачы, нацысты адкрылі стральбу, падчас якой загінуў брат дзяўчат і яшчэ каля 50 чалавек.

Пасля гэтага бабуля Кушнера дабралася да лесу і ўступіла ў партызанскі атрад. Там яна сустрэла свайго мужа, якому ўдалося збегчы з працоўнага лагера.

Кушнер кажа, што ягоны асабісты досвед пацвярджае неабгрунтаванасць закідаў у бок Трампа, і дадае, што памяць аб продках з Беларусі дапамагае яму бачыць розніцу паміж рэальнай нецярпімасцю і ярлыкамі, якія вешаюць для набору палітычных пунктаў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў