Кандыдат у прэзідэнты Украіны, актор Уладзімір Зяленскі заявіў, што супраць яго рыхтуюць крымінальныя справы і правакацыі.
Пра гэта ён сказаў у звароце, апублікаваным у Facebook.
«Рэгіструюць крымінальную справу супраць мяне, супраць» Кварталу« (маецца на ўвазе студыя »Квартал-95« – belsat.eu), адмыванне нейкіх грошай», – адзначыў Зяленскі.
Акрамя таго, «дэпутат з адной партыі з трох літар» нібыта таксама рэгіструе крымінальную справу асабіста супраць кіраўніка «Квартала 95». Пра якога менавіта дэпутата гаворка, Зяленскі не кажа.
«Я думаю, у бліжэйшы час з’явіцца крымінальная справа супраць мяне, што я нібыта ў 2002 годзе на аўтамабілі ў Чарнігаўскай вобласці збіў чалавека», – дадаў ён.
Кандыдат таксама сцвярджае, што «спецыяльныя людзі» хочуць усталяваць на акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці палітычныя бігборды з ягоным тварам, а ўлада тым часам нібыта пачала праслухоўваць ягоны офіс.
4 сакавіка ля офіса Зяленскі знайшлі падазронае абсталяванне. Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Аваков заявіў, што гаворка ідзе пра абсталяванне для праслухоўвання. Экс-дарадца Авакава нардэп Антон Герашчанка намякнуў, што апаратура можа належаць СБУ.
Нагадаем, выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка.
КА, belsat.eu, паводле pravda.com.ua