Зяленскі заявіў, што пры перамозе на выбарах гатовы да перамоваў з Пуціным


Уладзімір Зяленскі, які ўзначаліў пасля першага тура прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне гонку за права заняць пасаду кіраўніка дзяржавы, заявіў, што гатовы ў выпадку перамогі весці перамовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, аднак не збіраецца пры гэтым «ахвяраваць тэрыторыямі або людзьмі».

«Так, гатовы да перамоваў з Пуціным. Але ахвяраваць тэрыторыямі або людзьмі мы не будзем ніколі. Цэласнасць Украіны павінна быць канстантнасцю», – падкрэсліў Зяленскі ў эфіры тэлеканалу «Украіна».

«Першачарговай задачай» кандыдат на прэзідэнцтва лічыць таксама спыніць ваенныя дзеянні на Данбасе. На думку Зяленскага, неабходна «дагрукацца» да кожнага чалавека, які жыве на часова акупаваных тэрыторыях, і растлумачыць жыхарам на Усходзе, што хутка стральба скончыцца і яны вернуцца ў склад Украіны.

Гаворачы пра магчымае ўступленні Украіны ў НАТА, Зяленскі адзначыў, што сам падтрымлівае гэтую ідэю, аднак хоча вынесці гэтае пытанне на нацыянальны рэферэндум.

7 красавіка ЦВК Украіны абвясціў канчатковыя вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў. За актора і шоўмена Уладзіміра Зяленскага аддалі галасы 30,24 % выбарнікаў. Парашэнка атрымаў 15,95 %.

Hавiны
«Даю вам 24 гадзіны». Зяленскі прапанаваў Парашэнку правесці дэбаты на футбольным стадыёне
2019.04.03 19:34

СК belsat.eu паводле dw.com

Стужка навінаў