Зяленскі запатрабаваў ад Пуціна вярнуць скрадзеную зброю на ўкраінскія караблі


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 25 лістапада правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе Офіс украінскага прэзідэнта.

Президент України Володимир Зеленський провів телефонну розмову з Президентом Російської Федерації Володимиром…

Opublikowany przez Офіс Президента України Poniedziałek, 25 listopada 2019

Адзначаецца, што Зяленскі адзначыў важнасць нядаўняга вяртання Расеяй украінскіх караблёў, захопленых у лістападзе 2018 года. Ён таксама адзначыў неабходнасць вяртання ўсёй зброі, абсталявання і дакументацыі, якія былі на гэтых суднах.

Апроч таго, бакі закранулі пытанне газавых перамоваў у трохбаковым фармаце Украіна – Расея – Еўразвяз.

Hавiны
Украінскія маракі патлумачылі, чаму яны не стралялі ў адказ расейцам у Керчанскай пратоцы
2019.09.12 17:52

У Крамлі заяўляюць, што размова адбылася з ініцыятывы ўкраінскага боку. Таксама бакі дамовіліся пра працягненне кантактаў.

На мінулым тыдні Масква перадала Кіеву захопленыя ў лістападзе мінулага года ўкраінскія катары «Бярдзянск» і «Нікапаль», а таксама буксір «Яна Капу». Разам з тым з караблёў было знятае ўзбраенне, забраныя дакументацыя і абсталяванне, уключаючы ўнітазы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў