Зяленскі выдаліў Рамана Бяссмертнага з менскага перамоўнага працэсу


Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі звольніў Рамана Бяссмертнага з пасады прадстаўніка Украіны ў палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванню сітуацыі на Данбасе. Адпаведны ўказ Зяленскі падпісаў 13 жніўня.

У дакуменце не тлумачыцца, чаму Бяссмертнага звальняюць.

На мінулым тыдні Раман Бяссмертны заявіў, што Кіеў мусіў прыпыніць удзел у менскім перамоўным працэсе пасля гібелі чатырох вайскоўцаў на Данбасе.

Зяленскі прызначыў Бяссмертнага ў ТКГ указам ад 9 ліпеня 2019 года.

ВІДЭА
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі: Калі Расея захоча напасці на нас з поўначы, то дазволу ў беларусаў прасіць не будуць
2016.07.06 13:43

Раман Бяссмертны быў дэпутатам Вярхоўнай Рады II, III, IV і V скліканняў. Таксама працаваў ва ўрадзе і ў сакратарыяце прэзідэнта Украіны ў часы кіравання Віктара Юшчанкі. З лютага 2010 па чэрвень 2011 года – амбасадар Украіны ў Беларусі. Бяссмертны быў салідарны з еўрапейскім дыпламатычным корпусам адносна разгону Плошчы ў 2010 годзе, у студзені 2011 года праігнараваў інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі. Неаднаразова вельмі крытычна выказваўся ў бок беларускіх уладаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў