Зяленскі ўпершыню пагаварыў з Пуціным


Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову – гэта першы кантакт прэзідэнтаў пасля абрання на пасаду Зяленскага, перадае «Интерфакс».

Як паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю на Данбасе і абмен палоннымі. У ходзе размовы бакі дамовіліся працягваць гэтую працу на ўзроўні экспертаў.

Акрамя таго, абмяркоўвалася магчымасць працягу кантактаў у нармандскім фармаце.

8 ліпеня Зяленскі запісаў відэазварот, у якім прапанаваў Уладзіміру Пуціну правесці ў Менску перамовы аб сітуацыі на Данбасе. Сярод удзельнікаў украінскі лідар хацеў бы бачыць ЗША, Вялікую Брытанію, ФРГ і Францыю.

«Думаю, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з задавальненнем прыме нас з вамі ў Менску », – сказаў тады Зяленскі Пуціну.

КА belsat.eu

Стужка навінаў