Зяленскі спадзяецца на ўзмацненне еўрапейскіх санкцыяў супраць Расеі


Уладзімір Зяленскі і Мараш Шэфчавіч. Крыніца - president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Марашам Шэфчавічам 20 траўня адзначыў важнасць узмацнення санкцыяў супраць Расеі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.

«Узмацненне санкцыяў у дачыненні да Расейскай Федэрацыі праз агрэсію – гэта нашая сапраўды вялікая надзея. Я спадзяюся, што санкцыйны ціск з боку ЕЗ будзе працягвацца. Для нас гэта вельмі важна – не на словах. Гэта жыццёва важна для Украіны і тых людзей, якіх мы губляем на Данбасе», – падкрэсліў новы прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што Украіна спадзяецца на працяг супрацы з Еўразвязам.

«Каб Еўрапейскі звяз ведаў і не сумняваўся, што Украіна гатовая ісці правільнымі, сумленнымі крокамі ў ЕЗ», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Зяленскі афіцыйна стаў прэзідэнтам Украіны і заявіў пра роспуск Рады

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары