Зяленскі распавёў, што думае пра падабенства з Лукашэнкам


Уладзімір Зяленскі падчас прэс-марафону.
Фота: belsat.eu

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас прэс-марафону 10 кастрычніка адказаў на пытанне пра сваё падабенства з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Журналісты адзначылі, што сваімі паездкамі ў рэгіёны і звальненнем мясцовых чыноўнікаў Зяленскі падобны да свайго беларускага калегі. На гэта ён заявіў, што наведвае рэгіёны для вырашэння праблемаў на месцах, бо са свайго офісу не бачыць рэальнай сітуацыі ў рэгіёнах.

Hавiны
«Час абраў нас разбіраць завалы». Як Зяленскі з Лукашэнкам сустракаліся ў Жытоміры
2019.10.04 20:11

Уладзімір Зяленскі нагадаў, што наведваў рэгіёны ды крытыкаваў улады і да таго, як стаў прэзідэнтам.

«Цяпер у мяне з’явіліся магчымасці: я магу не толькі крытыкаваць, але і звальняць», – сказаў ён.

Увогуле, паводле кіраўніка Украіны, яму не падабаюцца параўнанні з кімсьці, бо сам ён «падобны толькі да сваіх бацькоў».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў