Зяленскі прызначыў пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду на 21 ліпеня


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі датэрмінова спыніў паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады і прызначыў пазачарговыя выбары парламента на 21 ліпеня. Пра гэта гаворыцца ва ўказе, апублікаваным у аўторак, 21 траўня. Дарадца прэзідэнта па юрыдычных пытаннях Андрэй Богдан заявіў, што на новыя выбары маюць намер ісці ўсе фракцыі Рады, піша DW.COM.

Падчас кансультацыяў Уладзіміра Зяленскага з лідарамі фракцыяў парламенту і яго кіраўніцтвам з нагоды датэрміновага спынення паўнамоцтваў Рады прэзідэнт растлумачыў, што галоўным аргументам для гэтага кроку стаў «нізкі давер грамадзянаў» да парламенту, на ўзроўні 4 %, а юрыдычнай падставаю паслужыла тое, што з 2016 году ў кіруючай кааліцыі не было дастатковай колькасці мандатаў.

Hавiны
Датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду Украіны могуць адбыцца 21 ліпеня
2019.05.21 16:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў