Зяленскі прапанаваў караць чыноўнікаў за незаконнае ўзбагачэнне


Вярхоўная Рада Украіны зарэгістравала законапраект, які прадугледжвае канфіскацыю незаконных актываў чыноўнікаў і пакаранне за набыццё такіх актываў.

Гэты законапраект унёс прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Праект прадугледжвае дапаўненне Крымінальнага Кодэксу артыкулам 368-5, згодна з якім незаконнае ўзбагачэнне караецца «пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да трох гадоў».

Зяленскі прапануе караць дзяржслужачых за актывы, кошт якіх перавышае даход на больш чым 12 тысяч мінімумаў даходаў грамадзян (204 тыс грыўняў або прыкладна 7 тыс долараў).

У лютым Канстытуцыйны суд Украіны па прадстаўленні 59 парламентарыяў прызнаў неканстытуцыйным артыкул Крымінальнага кодэкса краіны аб незаконным узбагачэнні.

Пасля гэтага ў парламент Украіны ўнеслі больш за дзесяць законапраектаў аб вяртанні гэтага артыкулу ў КК у новай рэдакцыі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў