Зяленскі пачаў выконваць абяцанні прэзідэнта з серыялу «Слуга народу»


На гэта звярнула ўвагу расейскае выданне «Московский комсомолец».

Уладзімір Зяленскі павёў сябе гэтак жа, як герой серыялу «Слуга народа» Галабародзька, які паабяцаў перанесці адміністрацыю прэзідэнта з вуліцы Банкавай «пад Кіеў», піша выданне.

Абяцанне перанесці Адміністрацыю прэзідэнта (АП) Украіны некалькі разоў прагучала падчас перадвыбарчай кампаніі Зяленскага, а таксама 21 красавіка падчас прэс-канферэнцыі ў ягоным выбарчым штабе адразу пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў галасавання ў другім туры.

Hавiны
Палічылі ўсе бюлетэні: стала вядома, колькі дакладна набраў Зяленскі
2019.04.23 18:27

Паводле сюжэту серыялу «Слуга народу» настаўнік, які стаў прэзідэнтам, распараджаецца перавезці ўрад, парламент і адміністрацыю прэзідэнта, каб вырашыць праблему аўтамабільных пробак у Кіеве. Герою серыялу ўдаецца гэта зрабіць.

Экс-намеснік кіраўніка АП Украіны Дзмітрый Шымків заявіў у інтэрв’ю «Украінскай праўдзе», што рэалізацыя ідэі Зяленскага аб пераносе АП будзе каштаваць «дзясяткі мільёнаў долараў».

Дзмітрый Шымків таксама назваў шэраг цяжкасцяў, якія неабходна вырашыць у выпадку пераезду адміністрацыі. Сярод іх – неабходнасць знайсці будынак з вялікімі заламі для правядзення сустрэчаў, месцы для архіваў з дакументамі, бібліятэкі, кабінеты для 400 супрацоўнікаў, устаноўка абсталявання, якое не дазваляе паставіць праслушку.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў