Зяленскі не выключае, што пойдзе на другі прэзідэнцкі тэрмін. Хаця раней абяцаў абмежавацца адным


На прэс-канферэнцыі, прысвечанай першай гадавіне інаўгурацыі, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што адной кадэнцыі яму можа не хапіць. Пра гэта піша LB.ua.

Журналісты запыталі Зяленскага, ці хопіць яму адной кадэнцыі прэзідэнцтва.

«Шчыра? Адной не хопіць», – сказаў Зяленскі.

Пры гэтым ён дадаў, што, колькі прадоўжыцца яго кадэнцыя, вырашаць людзям. На ўдакладненне журналістаў, ці збіраецца ён балатавацца на другі тэрмін, Зяленскі адказаў:

«Я падумаю».

«У цэлым, як чалавек, які кіруе дзяржавай год з моманту інаўгурацыі, але мы ж разумеем, што калі я стаў працаваць? Памятаеце, калі мы падавалі нашыя законапраекты ад прэзідэнта Украіны, і пакуль не перазагрузіцца Вярхоўную Раду і не змянілі ўрад, нічога не прымалі», – сказаў ён.

«Любы кандыдат, у якога адсотак 10, 15 або 16 у пачатку любой перадвыбарнай кампаніі, не мае права ісці ў прэзідэнты. Проста не мае права. Таму што гэта значыць адно: грамадства яго не падтрымлівае», – дадаў ён.

Ён сказаў, што калі народ Украіны будзе падтрымліваць яго, ён будзе думаць аб другім тэрміне.

Нагадаем, перад выбарамі Зяленскі абяцаў за адзін прэзідэнцкі тэрмін змяніць краіну і перадаць яе новаму прэзідэнту.

Hавiны
Украінцы не лічаць Зяленскага найлепшым сярод прэзідэнтаў
2020.05.18 16:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў