Зяленскі Лукашэнку: спасылкай на суседнюю дзяржаву нельга заглушыць шматтысячных пратэстаў


Перашая сустрэча прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з Аляксандрам Лукашэнкам. Скрыншот

Офіс прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага адрэагаваў на словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Украіна спрабуе дэстабілізаваць Беларусь.

«Сёння ў Менску практычна афіцыйна прагучала, што нібыта кіраўніцтва Украіны «загадвае» правесці новыя выбары ў Беларусі. Гэта не проста адкрытая няпраўда. Гэта свядомае нагнятанне. Свядомыя правакацыйныя паводзіны. Для чаго? Ці нават не так: пры чым тут Украіна, калі падзеі датычаць менавіта Беларусі і ўнутранага недаверу?» – заявілі ў офісе Зяленскага.

У заяве адзначылі, што Украіна паважае «і геаграфічныя, і палітычныя межы кожнай нацыі і не ўмешваецца ў вырашэнне пытанняў аб выбарах ці чыюсьці перамогу на іх».

«Спасылкаю на тую ці іншую суседнюю дзяржаву нельга заглушыць голас шматтысячных пратэстаў сваіх жа суграмадзянаў. Калі даверу няма, – а свет бачыць, што даверу няма і блізка – то гэты дэфіцыт несправядлівымі абвінавачваннямі ў адрас «кіраўніцтва іншай краіны» не запоўніць. Хутчэй, можна выклікаць яшчэ большы недавер», – адзначылі ў прэс-службе кіраўніка Украіны.

Афіцыйнаму Менску таксама нагадалі, што ён «безадказна вызваліў вагнэраўцаў і што гістарычная блізкасць нашых двух народаў і прынцып узаемнай дапамогі суседзяў для яго асабіста нічога не вартыя».

Hавiны
Улады Украіны расчараваныя тым, што Беларусь выдала Расеі вагнэраўцаў
2020.08.15 01:31

У офісе Уладзіміра Зяленскага заклікалі ўлады Беларусі паважаць правы «правы сваіх суграмадзянаў на жыццё, здароўе і свабоду. І на палітычную саспеласць».

На мітынгу 16 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што натаўскія войскі ляскаюць гусеніцамі ля нашых варотаў. Ідзе нарошчванне ваеннай моцы на заходніх межах нашай краіны. Літва, Латвія, Польшча і, на жаль, наша родная Украіна, яе кіраўніцтва загадваюць правесці нам новыя выбары».

Hавiны
У НАТО і АДКБ пракаментавалі заявы Лукашэнкі
2020.08.16 22:15

МГ belsat.eu

Стужка навінаў