Зяленскі і віцэ-прэзідэнт ЗША сустрэнуцца ў Варшаве


Віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пэнс 1 верасня павінен правесці ў Варшаве сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта паведамляецца ў распаўсюджаным Белым домам графіку віцэ-прэзідэнта ЗША.

Сустрэча мае пачацца а 15:40.

Першапачаткова планавалася сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Доналдам Трампам, але амерыканскі прэзідэнт змяніў планы праз ураган «Дорыян».

Сёння, 1 верасня, у Польшчы з удзелам лідараў шматлікіх краінаў адбудуцца мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны.

Hавiны
Беларусь абмяркоўвае бяспеку ў нашым рэгіёне разам з Польшчай, Украінай і ЗША
2019.08.31 20:35

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў