Зяленскі і Пуцін праводзяць першую двухбаковую сустрэчу


Саміт «нармандскай чацвёркі» прыпыніў сваю працу, паколькі Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі распачалі перамовы сам-насам, пра гэта паведамляе Офіс прэзідэнта Украіны.

Саміт «нармандскай чацвёркі» працягнецца пасля асабістай сустрэчы прэзідэнтаў Расеі і Украіны. Пасля перамоваў Пуціна і Зяленскага сустрэча працягнецца з удзелам чатырох прэзідэнтаў.

Сустрэча лідараў «нармандскай чацвёркі» прысвечаная ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны. У Елісейскім палацы перамовы вядуць кіраўнікі Францыі, Нямеччыны, Расеі і Украіны. Саміт «нармандскага фармату» у Парыжы стаў першай сустрэчай такога ўзроўню за апошнія тры гады.

Абноўлена
Лукашэнка: Не трэба казаць, што на Данбасе не канфлікт Расеі ды Украіны
2019.10.08 11:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў